В Шумилинском райисполкоме проанализировали обеспеченность медицинскими кадрами

Главное Новости


Медыцынскія кадры і ўборка збожжавых

На пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло на мінулым тыдні, былі разгледжаны пытанні аб забеспячэнні кадрамі медыкаў устаноў аховы здароўя, аб зваротах грамадзян ва УП ЖКГ і аб гатоўнасці гаспадарак раёна да ўборкі збожжавых.

Пасяджэнне пачалося з прыемнай падзеі – уручэння ўзнагарод медыцынскім работнікам, якія вызначыліся падчас барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй. Старшыня райвыканкама Віктар Гутараў падзякаваў медыкам за самаадданую працу і ўручыў ім граматы і падзякі.
З аналізам кадравага забеспячэння медыцынскіх устаноў раёна выступіла галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ Вольга Скарабагатая. У 18 установах аховы здароўя раёна працуюць 427 чалавек, з іх 48 урачоў, 183 сярэднія медработнікі. Асноўнай праблемай застаецца хранічны недахоп кадраў як урачоў, так і медыцынскіх сясцёр і фельчараў. Праблема вырашаецца за кошт сумяшчэння ставак, а таксама прыцягнення да работы пенсіянераў. Так, працуюць 11 урачоў пенсійнага ўзросту (23%), 9 урачоў знаходзяцца ў водпуску па доглядзе за дзіцяці. Таксама працуюць 21 сярэдні медработнік пенсійнага ўзросту, 22 знаходзяцца ў водпуску па доглядзе за дзіцяці.
Галоўны ўрач па-дзякавала кіраўніцтву раёна за дапамогу ў забеспячэнні медыкаў жыллём, што дапамагае іх замацоўваць у раёне. У ходзе абмеркавання пытання гаварылася, што для замацавання ўрачоў неабходна вырашаць цэлы комплекс пытанняў. Гэта не толькі забеспячэнне жыллём, але і стварэнне спрыяльных умоў работы, забяспечанасць медыцынскіх устаноў сучасным абсталяваннем, неабходнымі прыборамі і ўстаноўкамі, якія дапамагаюць медыкам дыягнаставаць і лячыць пацыентаў. Набыты сучаснае лабараторнае абсталяванне, рэнтген-устаноўка, але патрэбны УЗІ-апараты, іншае медыцынскае абсталяванне. Гэтае пытанне пастаянна знаходзіцца на кантролі ўладаў, але патрабуе значнага фінансавання.
Аб рабоце са зваротамі грамадзян ва ўнітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі далажыла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Любоў Казаравец. ЖКГ – галіна, якая выклікае найбольшую колькасць зваротаў ва ўсе інстанцыі і ад узроўню работы з грамадзянамі на прадпрыемстве залежыць многае. Старшыня райвыканкама рэкамендаваў прадстаўлены аналіз абмеркаваць ва УП ЖКГ з кіраўніцтвам і спецыялістамі, бо ён непасрэдна тычыцца іх работы.
Таксама была заслухана інфармацыя першага намесніка старшыні райвыканкама-начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ягора Чарняўскага аб арганізацыі ўборкі збожжавых і сяўбе азімых культур.
У раёне неабходна намалаціць 31 тысячу тон збожжа, убраць 12,9 тысячы га зерневых культур. Пад ураджай 2021 года неабходна пасеяць 3 тысячы га азімага рапсу і 8 тысяч га азімых зерневых. Наяўнасць камбайнавага і трактарнага парка дазваляе правесці гэтыя работы ў вы-значаныя тэрміны і з высокай якасцю.
Па ўсіх пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №60 ад 04.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *