Социальное страхование: не заплатил взносы – жди штраф

Закон Официально Экономика

Не заплаціў узносы — чакай штраф
Плацельшчыкі, якія прадастаўляюць работу па працоўных дагаворах, плацяць абавязковыя страхавыя ўзносы, узносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншыя плацяжы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва не пазней устаноўленага дня выплаты зарплаты за прайшоўшы месяц. Такое патрабаванне ўтрымліваецца ў спецыяльным Палажэнні, зацверджаным Указам Прэзідэнта № 40 ад 16.01.2009 г.
Плацельшчыкі, якія прадастаўляюць работу па грамадзянска-прававых дагаворах, плацяць абавязковыя страхавыя ўзносы ў дні выплат узнагароджанняў па гэтых дагаворах, але не пазней устаноўленага дня выплаты зарплаты за прайшоўшы месяц.
Плацельшчыкі з ліку камерцыйных арганізацый з сярэдняй  колькасцю работнікаў за каляндарны год да 15 чалавек уключна плацяць абавязковыя страхавыя ўзносы, узносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншыя плацяжы ў Фонд не радзей аднаго разу ў квартал, але не пазней дня выплаты зарплаты за апошні месяц справаздачнага квартала.
Пры гэтым плацельшчыкі пры атрыманні сродкаў на аплату працы адначасова падаюць у банкі плацежныя даручэнні на пералічэнне ўзносаў у неабходнай суме, незалежна ад наяўнасці сродкаў на рахунку, альбо даведку аб тым, што абавязацельствы па пералічэнню плацяжоў імі выкананы ці адсутнічаюць. Такая норма ўтрымліваецца ў п. 12 Палажэння аб выплаце.
У выпадку атрымання сродкаў на выплаты работнікам у пазачарговым парадку плацельшчыкі адначасова падаюць у банкі плацежнае даручэнне на пералічэнне ўзносаў, налічаных з атрыманай сумы ў памерах, устаноўленых заканадаўствам.
Пры супадзенні вызначаных Палажэннем аб выплаце тэрмінаў узносаў з выхаднымі днямі, дзяржаўнымі святамі і святочнымі ці нерабочымі днямі выплата ўзносаў робіцца ў рабочы дзень, які папярэднічае гэтым дням.
Без згоды органаў Фонду плацельшчыкі не маюць права адклікаць з банкаў нявыкананыя плацежныя даручэнні, у тым ліку і пры ажыццяўленні выплат у натуральнай форме.
Нявыплата ці няпоўная выплата ў пэўны тэрмін узносаў вядзе да штрафаў на юрыдычных асоб у памеры 20% налічанай сумы ўказаных плацяжоў.
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Опубликовано в №61 от 10.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *