«Герою працы» — 80. Журналисты районной газеты награждены грамотами

Актуалии Новости

Газеце – доўгіх год жыцця і росквіту
Сёлетні год для “Герой працы” юбілейны – раённая газета Шуміліншчыны святкуе сваё 80-годдзе. 24 студзеня, менавіта ў дзень нараджэння газеты, у рэдакцыю завіталі шаноўныя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава і намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў.
Ад імя заснавальнікаў газеты Ірына Мікалаеўна і Анатоль Мікалаевіч пажадалі газеце доўгіх год жыцця, росквіту і шырокай чытацкай аўдыторыі, а супрацоўнікам газеты – былым і сённяшнім – добрага здароўя і новых творчых знаходак.
За добрасумленную работу, асабісты ўклад у развіццё сродкаў масавай інфармацыі і ў сувязі з 80-годдзем газеты лепшыя работнікі рэдакцыі атрымалі ўзнагароды.
Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава ўручыла намесніку галоўнага рэдактара Мікалаю Марозу.
Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны карэспандэнт рэдакцыі Сяргей Ермалаеў. Падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта атрымала загадчыца аддзела сельскай гаспадаркі рэдакцыі Ларыса Зайцава. Узнагароды ад райвыканкама ўручыў А. М. Зайцаў.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №8 ад 27.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *