Акция «Символ единства» прошла в Шумилино 14 сентября

2022 - Год исторической памяти День народного единства Новости Общество

14 верасня хлебам-соллю сустракала Шуміліншчына рэспубліканскі аўтапрабег «Сімвал адзінства» .

 

На Алеі Славы ў гарадскім парку Шуміліна каля брацкай магілы воінаў, якія загінулі пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, сабраліся жыхары раёна, каб разам ушанаваць памяць воінаў-вызваліцеляў напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства.

Адкрываючы мітынг, старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык адзначыў, што ў сённяшні трывожны час, як і падчас Вялікай Айчыннай вайны, народ Беларусі згуртаваўся перад знешняй пагрозай, перад выклікам калектыўнага Захаду.

Удзельнікі аўтапрабегу з грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі» ў рамках акцыі «Лічбавая зорка» на брацкіх могілках у Шуміліне  ўстанавілі таблічку з QR-кодам і перадалі кіраўніцтву раёна такія таблічкі для іншых вайсковых могілак. Ад Шумілінскага раёна ў рамках праекта «Сімвал адзінства» была перададзена шасцярэнька, якая стла 16 элементам будучай канструкцыі.

Старшыня РГА «Патрыёты Беларусі»  Мікалай Зарубіцкі і яго намеснік Ганна Харута падзякавалі за цёплы прыём і адзначылі, што правядзеннем гэтай акцыі паказваюць, што ўсе мы разам стаім на варце нашай гісторыі, захоўваем гістарычную памяць. Акцыя праводзіцца, па-першае, напярэдадні свята – Дня народнага адзінства, па-другое, у Год гістарычнай памяці.

Госці ўручылі  старшыні райвыканкама макет сімвала адзінства, які будзе прадстаўлены 10 снежня гэтага года ў Мінску.

Акцыя «Сімвал адзінства» праводзіцца ў нашай краіне па ініцыятыве рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Патрыёты Беларусі» пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Старт аўтапрабегу быў дадзены 12 верасня ў Полацку. Аўтапрабег пройдзе па ўсіх 118 раённых цэнтрах краіны. Да ўдзельнікаў аўтапрабегу далучаюцца раённыя калоны.

 У рамках акцыі на мемарыялах, у месцах пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, месцах спаленых вёсак устанаўліваюцца памятныя таблічкі з лічбавымі QR-кодамі, з дапамогай якіх можна наведацца пра гісторыю памятнага месца, пачуць успаміны відавочцаў ваенных падзей.

  Падчас аўтапрабегу збіраюцца сімвалічныя элементы – шасцярэнькі, з якіх на фінальным этапе збяруць адзіны механізм – гадзіннік. Мэта акцыі – паказаць, што мы ўсе – адзіны механізм і не можам існаваць адзін без аднаго.

Алесь САКАЛОЎ.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *