Вячеслав Лазуко начал трудовой путь в родном Шумилинском районе

Молодёжь Сельское хозяйство

Выбіраючы прафесію, Вячаслаў Лазука з вёскі Прыазёрная яшчэ  Лазука з вёскі Прыазёрная яшчэ будучы старшакласнікам быў не супраць вярнуцца на малую радзіму. Таму і ўзяў накіраванне на вучобу ад  Таму і ўзяў накіраванне на вучобу ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. і харчаванні райвыканкама.

Спецыяльнасць “тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці” Вячаслаў атрымаў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У студэнцкія гады быў накіраваны на практыку ў вытворчы цэх г. п. Шуміліна ААТ «Полацкі малочны камбінат». Сюды ж год таму і вярнуўся працаваць інжынерам-механікам. На першых этапах працоўных будняў маладому спецыялісту прыйшлося многаму павучыцца ў вопытных калег. Ён аказаўся здольным вучнем, камунікабельным, які хутка знайшоў агульную мову са сваёй брыгадай з дзевяці чалавек.

«Пачынаю рабочы дзень з абходу цэха і праверкі ўсяго абсталявання, – кажа Вячаслаў. – Пры неабходнасці рамантуем прэс, вакуумна-ўпаковачную машыну, лініі прыёмкі, перапрацоўкі і адгрузкі малака. Стараемся ўсё рабіць хутка і якасна, бо ад нашай стараннасці залежыць работа цэха».

Вячаслаў Лазука кажа, што задаволены работай. Маладому спецыялісту выплацілі пад’ёмныя памерам у 14 базавых велічынь. Грошы пусціў на рамонт легкавога аўтамабіля, на якім дабіраецца на работу. Праходзіць тэрміновую ваенную службу ў рэзерве. «Прызываюся адзін раз у паўгода тэрмінам на месяц, – расказаў хлопец. – Служу ў артылерыйскіх войсках, з’яўляюся камандзірам самаходнай устаноўкі. Такая служба мне падабаецца, там многаму навучыўся і набыў новых сяброў».

«Вячаслаў Лазука руплівы, старанны, а галоўнае – хоча працаваць, спасцігаць новае і дабівацца поспехаў», – задаволены работай маладога інжынера-механіка начальнік Шумілінскага вытворчага цэха Сяргей Шыбакоў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *