Приехал в Шумилино на время, а остался на всю жизнь

Край шумілінскі Людзі і лёсы Общество

На «ВЕЖЫ» знайшоў сваё прызванне

Леанід Гаўрыленка прымае віншаванні ад Юрыя Афанасьева

Леанід ГАЎРЫЛЕНКА пасля тэрміновай ваеннай службы прыехаў з Аршаншчыны ў Шуміліна за каханнем, бо будучую жонку Ларысу размеркавалі працаваць майстрам швейнага цэха ў райбыткамбінат.

Пасля вяселля маладая сям’я планавала, што будзе тут часова. Сёлета споўніцца 48 год, як яны жывуць тут.

Паўтара дзясятка гадоў Леанід Андрэевіч працаваў інжынерам-механікам, а потым дырэктарам камбіната бытавога абслугоўвання. У студзені 1995 года ўладкаваўся намеснікам дырэктара на новае сумеснае беларуска-расійска-багамскае прадпрыемства «ВЕЖА», дзе ішлі падрыхтоўчыя работы. Леанід Гаўрыленка, інжынер па адукацыі, узяў на сябе ўсе будаўніча-тэхнічныя пытанні, заадно набіраў людзей на вытворчасць. Участак работы быў складаным. Рэканструяваць былую станцыю тэхнічнага абслугоўвання сельгастэхнікі ў прадпрыемства харчовай галіны было нялёгка. Працавалі, можна сказаць, дзень і ноч.

Калі дырэктар «ВЕЖЫ» Віктар Гутараў у 2007 годзе быў прызначаны начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, прадпрыемства ўзначаліў Леанід Гаўрыленка. Адказваў і за прадпрыемства, і за больш як дзвесце работнікаў.

Пасля невялікага перапынку (чатыры гады ўзначальваў Мішневіцкі сельвыканкам) Леанід Гаўрыленка вярнуўся на «ВЕЖУ» намеснікам дырэктара, і адпрацаваў тут да выхаду на заслужаны адпачынак. «Я чалавек тэхнічны. «Менавіта на «ВЕЖЫ» знайшоў сваё прызванне, – усіхаецца Леанід Андрэевіч. – Узначальваць вытворчасць – даволі адказна, я больш адчуваў сябе не кіраўніком, а выканаўцам». Былы дырэктар Віктар Калыхан, з якім разам адпрацавалі дванаццаць гадоў, кажа пра Леаніда Гаўрыленку як пра прафесіянала сваёй справы, талковага і разумнага работніка з дзелавымі якасцямі і добрай душы чалавека.

Зараз Леанід Андрэевіч мае дастаткова часу на любімае захапленне – пчалярства. Першы домік з пчоламі сваяк падарыў дваццаць гадоў таму, цяпер пасека значна пашырылася. Разам з жонкай вырошчваюць садавіну-гародніну, трымаюць курэй.

Нядаўна Леанід Гаўрыленка адзначыў 70-гадовы юбілей. Віншавалі двое сыноў, трое ўнукаў, родныя і сваякі. Прыехаў і старшыня прафсаюзнай арганізацыі ТАА «ВЕЖА» Юрый Афанасьеў, з якім разам адпрацаваў больш за дваццаць гадоў. «Леанід Андрэевіч, дзякуй вам за шматгадовую добрасумленную работу ў сістэме аграпрамысловага комплексу – на “ВЕЖЫ“ вы адпрацавалі амаль чвэрць стагоддзя, дзякуй за актыўную грамадзянскую пазіцыю, адданасць прафсаюзнаму руху, – сказаў Юрый Афанасьеў, уручаючы Ганаровую грамату ад райкама прафсаюза работнікаў АПК. – Зычу дабрабыту, поспехаў і здароўя вам і вашым родным».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *