РОЧС напоминает правила пожарной безопасности на уборке зерновых

Безопасность Сельское хозяйство

ТЭРЫТОРЫЯ  ПАЖАРНАЙ  БЯСПЕКІ:  УРАДЖАЙ  ПАД  АХОВАЙ

Сухая  трава  і  гарачы  метал – НЕБЯСПЕЧНЫ  ДУЭТ

Уборка ўраджаю – самы напружаны перыяд у сельскай гаспадарцы, і менавіта ў гэты час рызыка ўзнікнення пажараў найбольш высокая. Пашкоджаныя камбайны, страчанае зерне, зламанае абсталяванне – усё гэта наступствы агню, які часта ўзнікае з-за банальных парушэнняў.

«Найчасцей камбайны гараць з-за кароткага замыкання, разрыву гідрашлангаў, траплення масла на гарачыя часткі рухавіка, – зазначае начальнік РАНС Дзмітрый Гушчын. – Калі тэхніка выходзіць у поле з неадрэгуляванымі сістэмамі, яна хутка пакрываецца гаручым пылам – і адна іскра можа ператварыць машыну ў полымя. Нярэдка камбайны працуюць без вогнетушыцеляў, што катэгарычна забаронена! Пажарная небяспека высокая і на сушыльных комплексах: перавышэнне тэмпературы, парушэнне рэгламенту – і зерне можа загарэцца ўнутры сушылкі, пашкодзіўшы дарагое абсталяванне. Хочацца нагадаць: захаванне правілаў пажарнай бяспекі – абавязак кожнага, хто працуе на ўборцы».

Асноўныя  патрабаванні  бяспекі  падчас  уборкі

Адказныя за бяспеку павінны быць прызначаны да пачатку ўборкі.

Інструктаж і навучанне – абавязковыя для ўсіх, хто задзейнічаны на ўборцы, сушцы і захоўванні зерня.

Іскрагасільнікі павінны быць на ўсіх трактарах, камбайнах і машынах.

Ачыстка тэхнікі – 2-3 разы за змену, без выкарыстання адкрытага агню.

Своечасовае абслугоўванне: прыбіраць наматаную салому, пыл, сачыць за гідраўлікай і электрыкай.

Забарона на тарфяніках – ніякіх рамонтных і запраўных пунктаў.

Пажарнае дзяжурства – абавязкова на месцах уборкі.

Суправаджэнне тэхнікі пры перамяшчэнні – пажарная або прыстасаваная машына павінна быць побач.

Вогнетушыцелі: не менш за два ВП-8 на кожным камбайне.

Як  дзейнічаць,  калі  ўзнік  пажар?

Механізатар павінен:

неадкладна паведаміць пра здарэнне ў службу ратавання па тэлефонах 101 ці 112;

падаць сігнал пажарнай тэхніцы ці прыстасаванай для тушэння пажару тэхніцы (пры яе дзяжурстве на месцы ўборкі ўраджаю);

пачаць тушэнне наяўнымі сродкамі;

вывезці камбайн з хлебнага масіву;

абмежаваць распаўсюджванне агню – абараць зону гарэння і паставіць людзей для тушэння.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *