Как продать дом, если там зарегистрирован несовершеннолетний?

Вопрос-Ответ Закон

Як прадаць дом?

– Жывем з мужам і дзіцём у Шуміліне, я і дзіця зарэгістраваны ў Віцебску ў прыватным доме. Дзіця ходзіць у школу ў Шуміліне. Як прадаць дом у Віцебску? – пытаецца Алена.

На пытанне адказвае загадчыца юрыдычнай кансультацыі Шумілінскага раёна Наталля СІНКЕВІЧ:

– Згодна з Палажэннем аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.09.2007 № 413, калі непаўналетні не дасягнуў узросту 14 гадоў, павінен быць зарэгістраваны па месцы жыхарства аднаго з бацькоў. Калі непаўналетняму ўжо споўнілася 14 гадоў, то са згоды абодвух бацькоў ён можа быць зарэгістраваны па месцы жыхарства, іншым ад рэгістрацыі сваіх бацькоў.

Я так разумею, ваша пытанне ў большай ступені ў тым, каб зняць з рэгістрацыйнага ўліку дзіця па месцы жыхарства ў Віцебску для далейшага бесперашкоднага продажу дома. Для гэтага дастаткова будзе бацьку зарэгістраваць дзіця са згоды маці ў жылым памяшканні ў г. п. Шуміліна, дзе зарэгістраваны па месцы жыхарства бацька.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *