Служба на два фронта. Водитель Шумилинского РОЧС Михаил Павлов не первый сезон помогает аграриям убирать хлеб и сеять озимые культуры

Молодёжь Новости Общество Сельское хозяйство

У апошнія гады ў нашай краіне склалася добрая традыцыя: у самыя адказныя моманты аграрнага календара людзі ў форме мяняюць пажарныя машыны на сельскагаспадарчую тэхніку. Летам ратавальнікі садзяцца за штурвалы камбайнаў і дапамагаюць убіраць хлеб, бліжэй да восені дапамагаюць аграрыям сеяць азімыя культуры. Вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Шумілінскага РАНС Міхаіл ПАЎЛАЎ працуе ў аддзеле шосты год, і не першы сезон падчас працоўнага водпуску або сумяшчаючы службу па двух франтах, паміж дзяжурствамі, мяняе форму пажарнага-ратавальніка на рабочую вопратку камбайнера і выязджае на палі. Для яго гэта не проста спосаб падзарабіць у міжсезонне.

«Мне па душы гэта адказная і ганаровая справа, і я з задавальненнем уношу свой пасільны ўклад у харчовую бяспеку краіны», – адзначыў ратавальнік.

Зараз Міхаіл працуе на палях ТАА «Віцебскае насенне траў» – сее капрызную, але стратэгічна важную культуру рапс. У адрозненне ад тушэння пажару, дзе пік нагрузкі можа доўжыцца некалькі гадзін, пасяўная кампанія доўжыцца тыднямі. Любая замінка з-за паломкі тэхнікі або недахопу рук пагражае стратай ураджаю. Менавіта таму плячо ратавальніка аказваецца незаменным.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *