Страницы истории религиозной жизни района

Векапомнае Край шумілінскі

З летапісу Свята-Сергіеўскага храма

Свято-Сергиевская церковь в д. Лесковичи

Лескавіцкі Свята-Сергіеўскі храм     – месца значнае і важнае для праваслаўных веруючых Шуміліншчыны. Гэта царква пабудовы 1878 года, з’яўляецца архітэктурным помнікам. Мяркуем, цікава будзе даведацца прыхаджанам пра тых служачых храма, каму давялося божым словам і верай лячыць параненыя вайной душы людзей, падтрымліваць іх у цяжкія пасляваенныя гады.
Старшыня прыходскага савета Свята-Мікалаеўскага храма г. п. Шуміліна Вячаслаў Ільін азнаёміўся з архіўнымі матэрыяламі, з якіх вынікае, што пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі Сіроцінскага раёна настаяцелем храма быў Яфім Сямёнавіч Загацкі. Затым з 1949 года тут працаваў іерэй Яўфімій Мікітавіч Сямёнаў. З 1950 па 1957 год настаяцелем Свята-Сергіеўскай царквы быў назначаны Андрэй Пятровіч Гарадскі. З лютага па май 1958 года выконваючым абавязкі настаяцеля храма быў Фёдар Андрэевіч Гудкоў, а з ліпеня і да канца года настаяцелем працаваў Пётр Міхайлавіч Жыткоў. Затым крыху менш двух месяцаў службы вёў Мікалай Данілавіч Цітавец, а наступныя два з паловай гады – Ігар Іуліянавіч Міллер. 4 жніўня 1961 года прыход прыняў Іосіф Пятровіч Паляк. Але ўжо ў канцы жніўня таго ж года службы ў храме не праводзіліся. З 28 чэрвеня 1962 года выйшла рашэнне сходу вяскоўцаў аб зняцці з рэгістрацыі праваслаўнага рэлігійнага таварыства ў вёсцы Лескавічы.
Праз 27 год, 12 студзеня 1990 года, веруючыя звярнуліся з просьбай аб перадачы храма праваслаўнай царкве і дазволу праводзіць богаслужэнні, 4 красавіка 1990 года атрыманы станоўчы адказ.
Аўтар Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №73 ад 21.09.2010 г.



3 комментария по теме “Страницы истории религиозной жизни района

  1. Вялікі дзякуй Таццяна за карысную інфармацыю. Вельмі прыгожы будынак. Але бачна што «цыбуліна» над званніцай яўна іншародная, яўна не падобны гэты будынак на праваслаўную царкву. Можа гэта як з з касцелам у Сар’і — «перадалі па просьбам трудяхшчыхся праваслаўнай рэлігіі?»

  2. Гэта тыповы праваслаўны храм. Раней на ім было пяць цыбулін, але калі храм ператварылі ў клуб, потым у збожжавсховішча, то цыбуліны з даху сарвалі. Сучасны дах і цыбуліну пабудавалі ў 1990-х, калі храм перадалі праваслаўнай царкве.

  3. Падобны храм ёсць, напрыклад, у Расонскім раёне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *