Где стояла деревня Черница?

Край шумілінскі

Погост и фольварк Черница на карте 1909 года

Дзе стаяла вёска Чэрніца?
Вёска Чэрніца згадваецца ў старажытных архіўных крыніцах намнога раней, чым Сіроціна. Гэта было даволі значнае пасяленне, якое мела важнае значэнне. Але з часам вёска прыйшла ў заняпад, а потым месца знаходжання вёскі згубілася. Многія гісторыкі і краязнаўцы лічаць, што яна была перайменавана ў Сіроціна ці ўвайшла ў яго склад. Іншыя спрабуюць разгадаць тайну і адшукаць прапаўшую вёску. Сваю версію прапануе мясцовы краязнаўца У. П. Курыловіч:
“На гэта пытанне можна адказаць прааналізаваўшы старыя карты і звесткі архіўных дакументаў. Упершыню населены пункт Чэрніца з’яўляецца на карце Полацкага ваяводства 1579 года. На картах 1780 года побач з в. Чэрніца нанесена і в. Сіроціна, якая згадваецца ў царкоўных архівах з 1699 года. Але ўстанавіць дакладнае месцазнаходжанне в. Чэрніца па гэтых картах немагчыма. І толькі карта 1869 года ўказвае, што в. Чэрніца размяшчалася па абодва бакі аднайменнай рэчкі непадалёк ад вёскі Плігаўкі. Праз вёскі Сіроціна і Чэрніца праходзіла дарога з Віцебска на Полацк. У царкоўных архівах ёсць звесткі, што ў Чэрніцы была Успенская царква. У Чэрніцкім прыходзе ў 1865 г. служыў П. А. Серабраніцкі, затым у 1866-1869 гг. – І. Перлашкевіч. Святар Іаан Гнядоўскі ў 1899 годзе пісаў, што суседні з Сіроцінскім Чэрніцкі прыход ў 1876 годзе па распара-джэнні епархіяльнага кіраўніцтва быў закрыты, царква разабрана. Вёскі, якія належалі гэтаму прыходу, былі перададзены Сіроцінскаму прыходу Полацкага павета і Вайханскаму прыходу Гарадоцкага павета. Зямля, якая належала Чэрніцкаму прыходу (30 дзесяцін 1500 кв. сажняў), была перададзена Сіроцінскаму прыходу і здавалася ў арэнду за 100 рублёў у год.
Чаму не стала вёскі Чэрніца? Дакладна невядома. Магчыма, новыя дарогі абмінулі вёску. І вялікая вёска паступова прыйшла ў заняпад. Калі апошні жыхар пакінуў вёску Чэрніца, невядома, але на карце 1930 года яна ўжо не пазначана.
Існавала яшчэ два населеныя пункты, назвы якіх звязаны з ракой Чэрніца. На карце 1869 года паміж вёскамі Тропіна і Зямцы пазначаны фальварак Чэрніца, які належыў двараніну Волкаву. Пазней ён стаў называцца вёскай Вялікія Чэрніцы, у ім  была створана ў 1928 годзе  пладова-гародніная арцель “Новая справа” – адзін з першых калгасаў у Сіроцінскім раёне. Пазней да калгаса была далучана і вёска Малыя Чэрніцы, якая знаходзілася непадалёк ад в. Тропіна. У панскім будынку ў в. Чэрніцы размяшчалася бальніца, якая абслугоўвала некалькі сельсаветаў”.
Надрукавана ў №48 ад 24.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *