12 июля — День работников налоговых органов

Актуалии Общество

12 ліпеня – Дзень работнікаў падатковых органаў
Паважаныя работнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах
па Шумілінскім раёне! Ветэраны працы!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з прафесійным святам і 25-годдзем з дня ўтварэння падатковай службы Беларусі!
За час свайго існавання падатковая  інспекцыя зарэкамендавала сябе як дакладна працуючая структура, здольная паспяхова выконваць задачы па фарміраванні бюджэту Шумілінскага раёна і абароне яго эканамічных інтарэсаў.
Напаўняльнасць даходнай часткі бюджэту дазваляе рашаць пытанні сацыяльнай сферы раёна, падтрымкі найменш абароненых слаёў насельніцтва, добраўпарадкавання і многае іншае.
Спецыялістаў інспекцыі заўсёды вызначалі такія якасці, як адказнае стаўленне да справы і прафесіяналізм.
Упэўнены, што дзякуючы добрасумленнасці, працалюбству, вопыту, укараненню перадавых тэхналогій вы і надалей будзеце паспяхова выконваць пастаўленыя перад вамі задачы і ўносіць значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Шуміліншчыны.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, выдатных жыццёвых перспектыў і рэалізацыі ўсіх намечаных планаў!
Надрукавана ў № 53 ад 10.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *