Зарэгістраваны кандыдаты ў дэпутаты

Актуалии

Зарэгістраваны  кандыдаты ў дэпутаты
Як паведамляе акруговая выбарчая камісія Гарадоцкай выбарчай акругі №21 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, 10 жніўня адбылося пасяджэнне акруговай камісіі, на якім былі зарэгістраваны чатыры кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання:
ІВАНОЎ Павел Юр’евіч, 18 красавіка 1988 года нараджэння, менеджар па продажах індывідуальнага прадпрымальніка Іванова Ю. С., жыве ў г. Гарадок Віцебскай вобласці, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі;
ЛЫХАЛАТ Максім Аляксандравіч, 31 ліпеня 1983 года нараджэння, галоўны спецыяліст землеўпарадкавальнай службы Гарадоцкага райвыканкама, які жыве ў г. п. Езярышча Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, член Камуністычнай партыі Беларусі;
МІРОШ Віктар Вікенцьевіч, 6 кастрычніка 1965 года нараджэння, намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка”, жыве ў г. Гарадок Віцебскай вобласці, беспартыйны;
Сямашка Валерый Аляксеевіч, 13 лістапада 1950 года нараджэння, кіраўнік фізічнай культуры аграрнага каледжа УА “Віцебская ордэна “Знак Пашаны” акадэмія ветэрынарнай медыцыны”, жыве ў в. Лужасна Віцебскага раёна, член Беларускай патрыятычнай партыі.
На пасяджэнні камісіі быў зацверджаны тэкст бюлетэня па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання; зацверджаны ўзор трафарэта для самастойнага запаўнення бюлетэня для галасавання невідушчымі выбаршчыкамі.
Таксама была праведзена жараб’ёўка паміж кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па вызначэнні даты і часу выступлення іх па тэлебачанні і радыё.
Выступленні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па тэлебачанні адбудуцца ў эфіры тэлеканала “Беларусь 3”
16 жніўня 2016 года:
Сямашка В. А. – у 19.35;
Іваноў П. Ю. – 19.40;
Лыхалат М. А. – 19.45;
Мірош В. В. – 19.50.
Выступленні кандыдатаў у эфіры “Радыё-Віцебск”
24 жніўня 2016 года:
Мірош В. В. – 7.35;
Сямашка В. А – 7.40;
Іваноў П. Ю. – 7.45;
Лыхалат М. А. – 7.50.
Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 63 ад 12.08.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *