ФК «Шумилино» сыграл достойно

Новости Спорт, туризм

Годнае выступленне

Трэці год ФК “Шуміліна” выступае ў альтэрнатыўнай лізе па міні-футболе г. Віцебска. Прычым, гэта ініцыятыва футбалістаў, якія самі плацяць  узносы і самі арганізуюць паездкі на гульні. У мінулым годзе ФК “Шуміліна” заняў у лізе выніковае другое месца.
Сёлета альтэрнатыўная ліга разбіта на дзве групы, шумілінскія футбалісты выступаюць у першай групе (ўсяго 14 каманд). Касцяк ФК “Шуміліна” – гэта Аляксандр Саўчанка, Максім Дземідзенка, Аляксандр Янкевіч, Аляксандр Архіпаў, Станіслаў Прасветаў, Андрэй Мазанкоў, Аляксандр Храпавіцкі, Вадзім Пінягін, Іван Астапенка, Павел Барысаў і Сяргей Гоманаў, яшчэ некалькі чалавек сыграла па аднаму-тры матчы.
Першы круг ФК “Шуміліна” правёў нездавальняюча, з трынаццаці гульняў набралі ўсяго толькі 12 ачкоў.
Затое ў другім крузе шумілінскіх футбалістаў было не пазнаць:  яркі камбінацыйны футбол, прага перамогі і жаданне змагацца на кожным кавалку пляцоўкі.  Пад “гарачую” руку, дакладней, нагу ФК “Шуміліна” трапіла не адна каманда. У тым ліку і “Аблсельбуд” – калектыў, які ў альтэрнатыўнай лізе па міні-футболе на працягу апошніх двух год  не меў ні аднаго паражэння.  Нашы землякі паказалі, што перамагаць можна любую каманду: ФК “Шуміліна” – “Аблсельбуд” – 5:4.  У другім крузе шумілінскія футбалісты прайгралі ўсяго толькі адну гульню. Як вынік – пасля 19-ці тураў трэці радок у турнірнай табліцы. Сярод бамбардзіраў лепшы паказчык у Станіслава Прасветава (на яго рахунку 13 забітых галоў).
Хочацца некалькі слоў сказаць і пра вышэйшую лігу. Яе ўзначальвае каманда “Севяране” (Наваполацк),  аснову якой складаюць футбалісты, выступіўшыя летась за ФК “Шуміліна”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў № 26 ад 31.03.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *