Шумилинский историко-краеведческий музей собирает семейные реликвии

Векапомнае Культура

Сямейныя рэліквіі: Наша памяць пра вайну

Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей збірае сямейныя рэліквіі для выставы, прысвечанай 73-й гадавіне Вялікай Перамогі.
Набліжаецца Дзень Перамогі. У  нашым музеі стартуе выставачны праект “Сямейныя рэліквіі. Наша памяць пра вайну”. Для яго рэалізацыі музей збірае сямейныя рэліквіі, усе тыя ўнікальныя прадметы, што захоўваюцца ў сем’ях і расказваюць пра гераічнае мінулае нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Запрашаем усіх узяць удзел у праекце і разам стварыць народную выставу ў памяць пра слаўных салдат і афіцэраў, якія не вярнуліся з палёў вайны, а таксама пра герояў, якія годна дайшлі па вайсковых дарогах да галоўнага дня Перамогі.
Экспанаты для выставы прымаюцца на часовае захоўванне (з наступным вяртаннем уладальніку) да 6 мая па адрасе: Шумілінскі музей, вул. Кароткіна, 12. Даведкі па тэл. 4 11 91.
Надрукавана ў №31 ад 21.04.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *