Ещё два комбайнёра намолотили 1000 тонн зерна

Актуалии Сельское хозяйство

«Прыазёрныя» тысячнікі
З намалотам у тысячу тон кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук віншаваў учора перадавых камбайнераў ААТ “Прыазёрны мір” — Мікалая Карнілава  і экіпаж Аляксандра Іванова — Яўгена Кузняцова.
“Прыазёрны” даўно меў бы трох тысячнікаў, — усміхаецца Мікалай Фёдаравіч, — ды зерне ў нас закончылася”.
Дабіраць збожжа да тысячы тон (а заадно і дапамагчы адстаючай гаспадарцы) камбайнеры паехалі ў “Мішневічы”. Сюды на поле са спелай пялюшкай і завітаў старшыня райвыканкама. Каб паціснуць рукі перадавым камбайнерам, падзякаваць ім за старанную плённую працу, пажадаць здароўя і новых поспехаў.
Ад імя райкама прафсаюза работнікаў АПК механізатары атрымалі грашовыя прэміі, а таксама фірменныя майкі і кепкі. Іх на поле прывезла намеснік старшыні райкама прафсаюза Л. Г. Варкун.
Надрукавана ў №66 ад 30.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *