130 детей пригласила на праздник благотворительная елка в Шумилино

Актуалии Новости

Цуды пад Новы год
130 дзяцей – з мнагадзетных, прыёмных, апякунскіх сямей, адораных вучняў, дзяцей з сямей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, – былі запрошаны 26 снежня на раённую дабрачынную ёлку ў актавую залу Шумілінскай СШ №1. Павіншаваць дзяцей з надыходзячым Новым годам прыйшла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава.
У гэты дзень іх чакалі казка “Марозка” ў пастаноўцы Шумілінскага народнага тэатра і навагодняе прадстаўленне “Цуды пад Новы год”, падрыхтаванае калектывам раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Інтэрактыўныя гульні і конкурсы, карагоды вакол ёлкі, песні, салодкія падарункі сталі тым самым цудам, які ўсе так чакаюць менавіта ў пераднавагоднія святочныя дні.
Па словах спецыяліста аддзела па адукацыі райвыканкама Вольгі Баранавай, у рамках акцыі “Нашы дзеці” салодкія падарункі атрымалі 1055 дзяцей Шуміліншчыны.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №100 ад 28.12.2018 г.