Как не попасть на фальшивые деньги

Безопасность Закон Происшествия

Мац кашалёк — а там фальшыўка
У апошні час на тэрыторыі Віцебскай вобласці пачасціліся факты збыту фальшывых грашовых знакаў.
У асноўным фальшывыя купюры лёгка адрозніваюцца, іх можна пазнаць па наступных прыкметах:
— папера навобмацак мяккая;
— абрысы расплыўчатыя;
— няроўныя краі купюр;
— адсутнічае вадзяны знак на купонным полі ці яго імітацыя прарысоўкай бяліламі;
— адсутнічае ахоўная нітка з мікратэкстам “НБ РБ” і каляровыя ахоўныя валокны ў тоўшчы паперы;
— адсутнічае рэльеф у лічбавым абазначэнні наміналу і ў абрэвіятуры “НБ РБ”.
Што рабіць, калі ў рукі трапілі фальшывыя грошы?
Не вяртайце іх перадаўшай асобе.
Калі магчыма, прыміце меры да за-трымання.
Пастарайцеся запомніць прыкметы збытчыка, а таксама накірунак, у які ён пайшоў.
Крымінальны кодэкс нашай краіны прадугледжвае адказнасць за выраб, захоўванне альбо збыт падробных грошай і каштоўных папер. Такія дзеянні могуць прывесці да пазбаўлення волі на тэрмін да 15 год. А вось за дачу інфармацыі аб вытворцах і збытчыках фальшывых грошай грамадзянам гарантуецца ўзнагароджанне, ананімнасць і канфідэнцыяльнасць. Кантактныя тэлефоны: 102, 4-19-62, 710-53-72.
Л. НАВІЦКІ, старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС.

Опубликовано в №59 от 03.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *