В Беларусь – на работу. Оформляемся по закону

Вопрос-Ответ Закон

У Беларусь – на працу
“Я іншаземец, у Шуміліне пражываю часова. На якіх умовах я магу ўладкавацца на працу?” — гэтае пытанне чытача газеты “Герой працы” мы адрасавалі старшаму інспектару групы па грамадзянству і міграцыі РАУС Алене Ісакаўне Пракоф’евай.
— Існуе Закон “Пра знешнюю працоўную міграцыю”, які дазваляе іншаземцам працаваць на тэрыторыі нашай краіны, праўда, пры асаблівых умовах.
Працаўладкаванне ў Беларусі іншаземцаў, якія не маюць дазволу на пастаяннае пражыванне ў нас, можа здзяйсняцца пры садзейнічанні юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў ці замежных арганізацый, што аказваюць паслугі па падборы персаналу, ці без яго (садзейнічання) – самастойна.
Працоўныя мігранты могуць працаваць у Рэспубліцы Беларусь пры наяўнасці спецыяльнага дазволу, які выдаецца па хадайніцтве наймальніка, і заключэнні працоўнага дагавору. Калі работнік працуе ў некалькіх наймальнікаў, такі дазвол павінен быць атрыманы ад кожнага з іх.
Заўважым, што калі ў наймальніка працуе больш за 10 такіх работнікаў, ён абавязаны атрымаць у Дэпартаменце па грамадзянству і міграцыі МУС дазвол на прыцягненне замежнай рабочай сілы.
Раскажам і пра тое, якія дакументы неабходна прад’явіць наймальніку для атрымання спецыяльнага дазволу:
1. дакумент, які сведчыць асобу, дакументы воінскага ўліку;
2. працоўную кніжку (за выключэннем сумяшчальнікаў і тых, хто ўпершыню ўладкоўваецца на работу);
3. дакумент аб адукацыі, які пацвярджае права на выкананне дадзенай работы;
4. накіраванне на работу для асобных катэгорый;
5. індывідуальную праграму рэабілітацыі інваліда;
6. дэкларацыю аб даходах і маёмасці, страхавое пасведчанне, медыцынскае заключэнне і іншыя дакументы, што маюць адносіны да працы.
І яшчэ. Замежныя грамадзяне ў Беларусі не могуць быць прынятыя на дзяржаўную службу ў дзяржаўныя органы, у органы ўнутраных спраў, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, органы фінансавых расследаванняў, не могуць быць работнікамі ваенізаванай аховы.
Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №96 ад 13.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *