Началась регистрация кандидатов в Президенты Беларуси

Общество

Пачалася  рэгістрацыя  кандыдатаў

Рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты пройдзе ў Беларусі з 5 па 14 ліпеня ўключна.

Наступным этапам выбарчай кампаніі стане перадвыбарная агітацыя. Так, не пазней 20 ліпеня будуць надрукаваныя агульныя плакаты з біяграфічнымі дадзенымі кандыдатаў у Прэзідэнты для размяшчэння на ўчастках для галасавання, а таксама інфармацыйныя матэрыялы, якія накіруюць выбаршчыкам.

Як паведамлялася, дакументы для рэгістрацыі падалі сем чалавек. Гэта Віктар Бабарыка, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Валерый Цэпкала, Сяргей Чэрачань.

Але пасля праверкі неабходная для вылучэння колькасць сапраўдных подпісаў выбаршчыкаў засталася толькі ў Аляксандра Лукашэнкі (1 939 572), Віктара Бабарыкі (165 744), Ганны Канапацкай (146 588), Сяргея Чэрачаня (143109), Андрэя Дзмітрыева (106 141) і Святланы Ціханоўскай (104 757).

Падрыхтаваў Сяргей  ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *