Бюджет Шумилинского района на 2012 год имеет социальную направленность

Актуалии Официально

Структура районного бюджета на 2012 год

БЮДЖЭТ-2012: без дэфіцыту, з сацыяльным ухілам
Даходныя кропкі росту

Паступленні ў бюджэт раёна прагназуюцца з улікам субвенцый з рэспуб-ліканскага бюджэту 136563,2 млн. рублёў. Гэта на 51,2% больш аб’ёму паступіўшых даходаў 2011 года. Удзельная вага ўласных даходаў складзе 34%, датацыі – 66%.
Падаткаў на даходы і прыбытак у бягучым годзе плануецца атрымаць у суме 20699,1 млн. рублёў ці каля 44% аб’ёму бюджэту; падаткаў на тавары (работы, паслугі) – 18057,2 млн. рублёў ці 38%; падаткаў на ўласнасць – 5125,3 млн. рублёў, непадатковых даходаў – 2951,4 млн. рублёў, што складзе 17,2% ад даходаў бюджэту.

Структура доходов районного бюджета

Структура даходаў бюджэту, якая склалася ў 2011 годзе, у асноўным будзе захавана. Як і раней, асноўную долю складуць падаходны падатак – 40,5%, падатак на прыбытак – 3,4%, падатак на дабаўленую вартасць – 30,7%, падаткі на ўласнасць – 40,9%.
Пры разліку бюджэту на 2012 год улічана змяненне стаўкі падатку на прыбытак з 24% да 18%.
Больш паловы – на сацыяльныя патрэбы
Удзельная вага асігнаванняў на сацыяльна-культурную сферу ў агульным аб’ёме расходаў бюджэту раёна 2012 года складзе 73%, што сведчыць пра сацыяльную накіраванасць бюджэту. Запланаваныя сродкі павінны дазволіць у поўным аб’ёме прафінансаваць першачарговыя расходы. Так, на заработную плату і налічэнні на яе плануецца накіраваць 70000,0  млн. рублёў. Пры гэтым у адпаведнасці з асноўнымі макраэканамічнымі параметрамі намячаецца, што асігнаванні на зарплату ўзрастуць да 2011 года ў 1,7 раза. Акрамя таго, расходы на аплату камунальных складуць 16666,2 млн. рублёў і павялічацца ў 1,8 раза; на прадукты харчавання – 4294,0 млн. рублёў ці ў два разы; лекавыя сродкі і вырабы медыцынскага прызначэння – 3302,5 млн. рублёў ці ў два разы; трансферты насельніцтву – 3110,4 млн. рублёў ці ў 1,8 раза.

Структура расходов районного бюджета

Сродкі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый сацыяльна-культурнай сферы – капітальны і бягучы рамонт, набыццё абсталявання – спрагназаваны ў суме 3110,9 млн. рублёў. Да ўзроўню 2011 года яны ўзрастуць у 1,4 раза.
У сферу аховы здароўя ў 2012 годзе мяркуецца накіраваць 24020,8 млн. рублёў. Больш за 92% складуць першачарговыя расходы, у асноўным – заработная плата, камунальныя паслугі, закупка лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння, а таксама льготных медыкаментаў.
На набыццё медыцынскага абсталявання, рамонт і мадэрнізацыю ўстаноў аховы здароўя раёна запланавана 1704,9 млн. рублёў. Гэта дазволіць палепшыць якасць медыцынскай дапамогі, павялічыць дзейснасць дзяржаўнай медыцыны пры захаванні яе даступнасці для насельніцтва.
Плануецца, што пры насельніцтве ў 20 тысяч чалавек расходы бюджэту па ахове здароўя складуць у бягучым го-дзе 1068261 рубель на аднаго жыхара.
У 2012 годзе бюджэтнае фінансаванне фізічнай культуры, спорту, культуры і сродкаў масавай інфармацыі складзе 9081 млн. рублёў.
Расходы ў галіне адукацыі ў бюджэце спрагназаваны ў размеры 52983,6 млн. рублёў. З іх 38022,1 млн. рублёў будзе накіравана на аплату працы работнікаў адукацыі, а таксама на арга-нізацыю харчавання. Яшчэ 70,6 млн. рублёў складуць асігнаванні на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі.
У 2012 годзе прадоўжыцца ўдасканальванне падыходаў да прадстаўлення адраснай сацыяльнай дапамогі. У ходзе рэалізацыі раённых праграм асаблівая ўвага будзе нададзена сацыяльнай падтрымцы насельніцтва. На праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання прадугледжана выдзеліць 69,3 млн. рублёў. Пры гэтым на ўладкаванне пандусаў і пад’ёмнікаў для пашырэння безбар’ернага асяроддзя на аб’ектах жыллёвай гаспадаркі, якое паступова пашыраецца ў рамках Праграмы па фарміраванню камфортнага асяроддзя жыццядзейнасці для інвалідаў і іншых фізічна аслабленых асоб на 2011-2015 гады,  намечана выдаткаваць 9,3 млн. рублёў.
У 2012 годзе на падтрымку сродкаў масавай інфармацыі раёна плануецца накіраваць 194,7 млн. рублёў.
Жыллёва-камунальная гаспадарка
Асігнаванні на жыллёва-камунальную гаспадарку на 2012 год вызначаны ў размеры 22305,7 млн. рублёў. Для арганізацый ЖКГ прадугледжаны субсідыі ў размеры 18576,7 млн. рублёў. Яны пойдуць на пакрыццё затрат па бягучым утрыманні жыллёвага фонду, халодным і гарачым водазабеспячэнні, ацяпленні і каналізацыі, бо дзеючыя тарыфы для насельніцтва гэтыя расходы не пакрываюць. Пры гэтым узровень кампенсацыі затрат жыллёва-камунальных прадпрыемстваў за кошт бюджэтных субсідый плануецца – 53%, плацяжоў насельніцтва – 35%, уласнымі даходамі – 12%.
На капітальны рамонт жыллёвага фонду будзе накіравана 1105,9 млн. рублёў, на бягучы рамонт – 181,4 млн. рублёў.
Расходы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў запланаваны з улікам сельскіх населеных пунктаў у суме 2441,6 млн. рублёў.
На бягучы год захаваны і ўдасканалены дзеючы парадак планавання і выканання бюджэтаў пярвічнага ўзроўню.
У 2012 годзе захаваецца праграмна-мэтавы метад планавання ў сувязі з неабходнасцю забяспечыць больш поўнае адлюстраванне праграмных расходаў пры планаванні бюджэту.
Разліковыя паказчыкі на 2012 год у першачарговым парадку забяспечваюць расходы на выплату заработнай платы з налічэннямі, бягучыя бюджэтныя трансферты насельніцтву, аплату камунальных паслуг, бягучыя расходы, звязаныя з забеспячэннем жыццядзейнасці бюджэтнай сферы.
Алена СІДАРЭНКА, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама.
Надрукавана ў №5 ад 17.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *