Шумилинский райбыткомбинат предлагает свою помощь по установке забора, покраске дома и другим вопросам

Дажынкі-2021 у Шуміліне Новости Общество

«Дапаможам навесці парадак»

Навесці парадак на падворках, зрабіць свой дом прыгожым да «Дажынак» і не толькі – гэтыя і іншыя паслугі прапаноўвае насельніцтву райбыткамбінат.

фота носіць ілюстрацыйны характар

«Мы дапаможам навесці парадак, звяртайцеся, – кажа дырэктар КУП БАН Віктар Бабічаў, рэкламуючы свае паслугі. – Нядаўна аднавілі вытворчасць па вырабе штыкетнай агароджы (трохмятровы пралёт каштуе 35 рублёў). Рэалізуем драўляныя слупы, жэрдзі, дошкі, іншыя піламатэрыялы. Больш таго, брыгада рабочых устанаўлівае агароджы і фарбуе іх. Як кажуць, робім “пад ключ”. Па заказе можам і дом пафарбаваць, і гаспадарчыя пабудовы. Аказваем паслугі і па дробным рамонце прыватных аднапавярховых дамоў і іх дахаў».
Ёсць у КБА і паслугі абкосу. Адна гадзіна абкосу бензакасой па райцэнтры абыдзецца гаспадару ў 25 рублёў. У выпадку выезду трэба будзе аплаціць яшчэ і транспартныя паслугі (1 км каштуе 53 капейкі).
Акрамя названых паслуг, работнікі райбыткамбіната ўстанаўліваюць помнікі на могілках і фарбуюць там агароджы. Такая паслуга карыстаецца попытам сярод сталай катэгорыі насельніцтва.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Апублікавана ў №45 ад 15.06.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *