Сотрудники Шумилинского РОВД приехали с подарками в многодетные семьи

Новости Общество

Міліцыя – дзецям

Супрацоўнікі РАУС на чале з начальнікам аддзела Уладзімірам Петуховым
прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі і павіншавалі з Новым годам некалькі мнагадзетных сем’яў.

Маргарыта і Аляксандр Хмялініны з Шуміліна, якія выхоўваюць пяцёра дзетак, і не чакалі такога святочнага сюрпрызу. Уладзімір Петухоў, яго намеснік Аляксандр Шумінскі, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Алена Селязнёва падарылі дзецям фрукты, цукеркі, канцылярскія вырабы. Павел і Ягор Хмялініны (14 і 12 год) былі прыемна ўражаны прыходу чараўнікоў у міліцэйскай форме, але не разгубіліся пры гасцях і папрасілі паказаць зброю. Адзінаццацігадовая Ліза, шасцігадовы Ваня былі ў захапленні ад падарункаў. Маленькі Алег (яму годзік) на руках у мамы з цікавасцю разглядваў гасцей у форме. Міліцыянеры зычылі мнагадзетнай сям’і здароўя і дабрабыту, а дзяцей у будучым пажадалі бачыць сваімі калегамі. Хмялініны дзякавалі міліцыянерам за святочны сюрпрыз і падарункі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *