Вышла из печати новая книга нашего земляка Виктора Улютенко (Антона Параскевина)

Край шумілінскі Культура Новости

Паэтычны паклон Радзіме

На днях ў літаратурную студыю «Крыніца» зазірнуў Віктар Васільевіч Улюценка (Антон Параскевін) з чарговай кнігай вершаў «Адкрыццё часоў» («Откровения времён») для бібліятэк. Чарговай, але асаблівай, таму што са старонак кнігі на нас глядзіць Радзіма, родны край.

Напісана не шмат, але шмат сказана. Сказана пра тое, што мы не можам жыць без свайго мінулага, як і будучыня не зможа існаваць без сучаснасці. Усё ўзаемазвязана. Можна дзівіцца з дзіўнай здольнасці аўтара памятаць да драбнюткіх падрабязнасцей падзеі дзяцінства, юнацтва ў радасцях і нягодах, працы і святах, клопатах і адказнасці. І гэта ўсё да болю роднае, важнае, тое, што мы захоўваем у сабе, і ніколі і нікому не аддадзім, таму што ўсё гэта наша жыццё.

Аўтар валодае дзіўнай уласцівасцю перадаваць чытачу свае адчуванні, пачуцці, перажыванні, сваю любоў і сынавы паклон роднай зямельцы праз

шчырасць і асабістую прыхільнасць да родных мясцін. Сэрца паэта прыкмячае ўсю дзіўную прыгажосць свету, абуджаючы ў людзях добрыя пачуцці, сардэчнасць, якая часам губляецца ў паўсядзённых справах і клопатах. Яго радкі ззяюць, пераліваюцца фарбамі, гукамі, пахамі, ствараюць настрой, непаўторную атмасферу, закранаюць самыя тонкія стрункі душы.

Адчуваецца, наколькі блізкая паэту і «матухна-глыбінка», і сучасны царкоўны звон. Прыцягваюць нашу ўвагу і зачароўваюць прыдзвінскія пагоркі, якім «вянкі з маланак навальніцы спляталі», і дзве дарогі па «горных адгор’ях, па жыццях людскіх» можна параўнаць з настаўнікамі, і журавы, якія абавязкова вернуцца да родных ценяў, і многае іншае, што так дорага чалавечаму сэрцу.

У кожным творы мастака – дабрыня,  вытанчанасць думкі, душэўная шчодрасць да навакольнага свету, які ён па-свойму адкрывае чытачу.

Вельмі хутка кніга з’явіцца на паліцах бібліятэк нашага раёна, прыходзьце і чытайце літаратуру для душы.

Людміла ГРЫГОР’ЕВА, кіраўнік народнай літаратурнай музычнай студыі «Крыніца».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *