Шумилинские призывники отправились в армию

Ідуць хлопцы ў армію Сапраўдны мужчына павінен умець абараняць Радзіму. Служба ў арміі вучыць маладых хлопцаў ваеннай справе, навучыць абараняць свой родны дом. Вызначаныя заканадаўствам мерапрыемствы прызыву ў нашым раёне праходзяць згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2010 года № 529 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі вызначаныя […]

Продолжить чтение

Плюсы и минусы мобильной почты в Шумилинском районе

Пошта на колах Сіні УАЗік з надпісам “Белпошта” трымае шлях з Шуміліна у Непароты, Амбросавічы, Дабею, Боськава, Бараноўскія… Першая гадзінная стаянка – у Навіках. Тут год таму закрылі нерэнтабельнае аддзяленне сувязі, цяпер вяскоўцаў абслугоўвае перасоўная паштовая машына. У Навіках мы сустрэліся і з начальнікам перасоўнага аддзялення В. В. Кітовай. “Аказваем поўны спектр паслуг, якія ёсць […]

Продолжить чтение

Как справляются со снегом шумилинские транспортники

Дарогі чысцяць, а пра развароты забываюцца Снежная зіма надала праблем усім, але больш за ўсё камунальным і дарожным службам. Непасрэдна ад іх работы залежаць і транспартнікі. Даставіць своечасова тавары ў магазіны ці пакупнікам, давезці пасажыраў – задача ў складаных метэаўмовах нялёгкая. Аб рабоце аўтобуснай станцыі вядзем размову з начальнікам аўтастанцыі “Шуміліна” М. Л. Багданавым. Як […]

Продолжить чтение

Спорт-дайджест

Перад адказным стартам У пятніцу-нядзелю ў спартыўнай зале ДЮСШ прайшоў традыцыйны турнір па валейболе, прысвечаны памяці Пятра Акуцыёнка. У спаборніцтвах удзельнічалі спартсмены 1994-1995 і 1996-1997 гадоў нараджэння. Акрамя шумі-лінскіх валейбалістаў за перамогу змагаліся каманды з Бешанковіч і Глыбокага. “Мы не ставілі задачу выйграць любой цаной”, — расказвае трэнер па валейболе А. Я. Завадскі. Перад камандамі […]

Продолжить чтение

Можно ли продать часть земельного участка и как заехаць на свою землю через землю соседа

Зямля. права на яе Я з’яўляюся ўласнікам зямельнага ўчастка, які размешчаны так, што на яго няма заезду з вуліцы. Кожны раз мне даводзіцца пытаць дазвол у суседа, каб праехаць на свой участак па яго зямлі. Як быць? В. а.-г. Светласельскі. На пытанні адказвае кансультант дзяржаўнай натарыяльнай канторы Шумілінскага раёна Шніпава Наталля Сяргееўна: Для рашэння вашай […]

Продолжить чтение

Спасатели Шумилинского района подводят итоги за 2010 год

Выратавалі 11 чалавек За 2010 год у нашым раёне адбылося 49 пажараў (на 7 менш, чым у папярэднім годзе), урон ад іх склаў 129,6 мільёна рублёў. Загінулі 13 чалавек, 2 атрымалі апёкі рознай цяжкасці. Пажарамі знішчаны 4 жылыя дамы і 14 гаспадарчых пабудоў, пашкоджана 11 жылых дамоў і 16 надворных пабудоў, знішчана 1 адзінка тэхнікі […]

Продолжить чтение

19 января — День спасателя Республики Беларусь

Паважаныя работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях Шумілінскага раёна! Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з Днём выратавальніка. Напярэдадні прафесійнага свята прыміце словы сардэчнай удзячнасці за аператыўную работу па папярэджанні і ліквідацыі наступстваў надзвычайных здарэнняў у раёне. Ад душы жадаем моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту — вам і вашым блізкім; згуртаванасці і выніковай […]

Продолжить чтение

К профессиональному празднику — Дню спасателя

Сямейны падрад Віславухавых Ірына Аляксееўна і Юрый Уладзі-міравіч Віславухавы – адзіная сямейная пара, якая працуе ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях. Юрый – вадзіцель пажарнага аўтамабіля, за рулём васемнаццаць гадоў. “Мае абавязкі – акуратна і хутка давезці пажарных да месца здарэння, – гаворыць Юрый Віславухаў. – Як гаспадар выратавальнай машыны, поўнасцю адказваю за яе. Тэхніка з […]

Продолжить чтение

На контроле власти: от выполнения социально-экономических параметров до наполнения сайтов

На рабочай нарадзе ў кіраўніка раёна: важна ўсё — і работа, і каток, і сайт На рабочай нарадзе, якую правёў учарашнім ранкам старшыня райвыканкама Вальдэмар Антонавіч Падляшчук, былі акрэслены першачарговыя задачы раёна на бягучы тыдзень. Каля сарака тэм – ад выканання прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця да напаўнення сайтаў – былі акрэслены кіраўніком раёна. Па актуальнасці ўзнятых […]

Продолжить чтение

Красный Крест просит о помощи

Крок да міласэрнасці Навагоднія святы, Ражаство, Хрышчэнне – час дабрачынных акцый. Іх праводзіць і раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа: збірае рэчы для пагарэльцаў з Амбросавіч. У канцы мінулага года звярталіся з такой просьбай праз газету да жыхароў раёна, але, на жаль, мала хто адгукнуўся. Таму нагадваем: прымаецца жаночае адзенне на ўсе сезоны года, а таксама дзіцячае […]

Продолжить чтение

Обольское комсомольское подполье: страницы истории через судьбу человека

Была вайна, было каханне… Гаспадыня была ў качагарцы, выглянула, усміхнулася шчыра, гасцінна, па-добраму. Запрасіла ў хату, вінавацячыся за сваю рабоча-гаспадарскую вопратку. Я расказаў ёй, Яўгеніі Сцяпанаўне Лапавухавай, па якой справе, і тая вынесла з залы свой медаль “Вязню нацызму”, яшчэ не распакаваны з цэлафанавага мяшэчка, некалькі юбілейных. — Вы не носіце свае медалі? — А […]

Продолжить чтение

И инвалидам на Святки не сидится

Са Снягуркай і баянам З 7-га па 18-е студзеня праваслаўныя адзначаюць Святкі ці Каляды, у час якіх яны віншуюць адзін аднаго, жадаюць здароўя і шчасця. Вось і работнікі аўтаклуба аддзела культуры райвыканкама  разам са старшынёй раённага аддзялення Беларускага таварыства інвалідаў Л. М. Нагібавай у пярэдадзень Старога Новага года адправіліся віншаваць інвалідаў Шуміліна і Светласельскага сельсавета. […]

Продолжить чтение

Сельская библиотека стала информационным центром агрогородка Светлосельский

Аўтарытэт друкаванага слова У сучасных умовах сельскаму бібліятэкару прыходзіцца як ніколі, сваімі дзеяннямі пастаянна мацаваць перакананне аб неабходнасці свайго існавання. Кожны бібліятэкар шукае розныя шляхі свайго функцыянавання. Нехта займаецца адраджэннем народнай творчасці, нехта абраў для сябе краязнаўства ці экалогію ў якасці асноўных напрамкаў дзейнасці. Сёння  Светласельская сельская бібліятэка з’яўляецца інфармацыйна-культурным цэнтрам аграгарадка Светласельскі. Кніжны фонд […]

Продолжить чтение

Бисерное увлечение Ларисы Сафончик

А родныя васількі – у Казахстан У дом Ларысы Пятроўны Сафончык часта прыходзяць суседзі, родныя, знаёмыя. Прыходзяць нібыта на экскурсію. І хоць тут зусім не музей, але ўнікальных вырабаў, зробленых рукамі гаспадыні, багата. Гаворка пойдзе пра  бісерапляценне. Раней, калі Ларыса Пятроўна працавала загадчыцай склада на прадпрыемстве меліярацыйных сістэм, на захапленні не хапала часу. “Неяк на […]

Продолжить чтение

Как прошли в Шумилино новогодние корпоративы

Навагодні карпаратыў па-шумілінску Вось і закончыліся самыя вялікія і ўсімі любімыя святы. Цяпер самы час падлічваць: каму — даходы і прыбыткі, а каму — расходы і выдаткі. У прыватнасці, гандлёвыя арганізацыі ў такія святы ў вялікім плюсе. Людзі дзеля таго, каб як след сустрэць Новы год, выкладваюць часам і апошнія зберажэнні. Існуе ж у народзе […]

Продолжить чтение