Хотя бы во Всемирный день без автомобиля пересядьте на велосипед или пройдите пешком

Общество Экология

“Змяшайцеся і рухайцеся”
Штогод з 16 па 22 верасня ў рамках правядзення Еўрапейскага тыдня мабільнасці і Сусветнага дня без аўтамабіля аўтамабілістам прапануецца на адзін дзень адмовіцца ад выкарыстання асабістых транспартных сродкаў і перасесці на грамадскі транспарт, веласіпеды ці проста прайсці пешшу.
Кожны год гэта кампанія прысвячаецца розным тэмам, звязаным з прыцягненнем увагі грамадскасці да праблем залішняй колькасці аўтамабільнага транспарту і забруджанага паветра. Тэма 2018 года гучыць як “Змяшайцеся і рухайцеся”. Заяўленая тэма адлюстроўвае канцэпцыю скаардынаванай мультымадальнай транспартнай сістэмы, укараненне якой дае жыхарам магчымасць з камфортам выкарыстоўваць усе віды транспарту, уключаючы веласіпедны, што прыводзіць да змяншэння колькасці дарожна-транспартных здарэнняў і затораў, зніжэння ўзроўню гарадскога шуму і забруджвання паветра, паляпшэння здароўя насельніцтва.
Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя просіць усіх жыхароў раёна 22 верасня падтрымаць акцыю і па магчымасці адмовіцца ў гэты дзень ад выкарыстання асабістых аўто.
Генадзь КІСЯЛЕВІЧ,начальнік раённай інспекцыі прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў №71 ад 14.09.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *