Криминал. Происшествия

Происшествия

Магнітола
Жыхар Полацка пакінуў на ноч легкавы аўтамабіль на абочыне дарогі непадалёк ад вёскі Гаравыя. Прычым, вадзіцельскія дзверцы не замкнуў. З машыны, якая не была абсталявана сігналізацыяй, за ноч укралі аўтамагнітолу і мабільны тэлефон.  Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
“Ручаёк”
Жыхар Наваполацка звярнуўся ў раённы аддзел унутраных спраў з просьбай узбудзіць крымінальную справу супраць невядомых злодзеяў, якія абрабавалі ягоны дачны дом у вёсцы Брыцікі. Гаспадар не быў на дачы больш за два месяцы. За гэты час невядомыя людзі вынялі аконную раму і праніклі ў дом. Прапала бытавая электрапомпа “Ручаёк”, электрычны чайнік, медны кабель, электрарухавік ад пральнай машыны “Рыга”, посуд. Злодзеі вышукваюцца.
Сумка
Жыхарка райцэнтра на прылаўку гарадскога рынка пакінула “на хвілінку” сваю сумку. За гэты час сумкі, у якой знаходзіліся прадукты харчавання і 150 тысяч рублёў, не стала. Па гарачых слядах злодзей (жыхар Шуміліна) быў затрыманы.
Панажоўшчына
У ходзе бойкі нажом быў паранены жыхар Обалі. А параніў яго жыхар Наваполацка, раней судзімы судом Віцебскага раёна за махлярства. Па дадзенаму факту Шумілінскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа.
Ліхач
Трыццацігадовы ўраджэнец Віцебска не толькі любіў паліхачыць на дарозе, але і сесці за руль п’яным.  Так, у лютым ён быў затрыманы супрацоўнікамі міжраённага аддзялення ДАІ Віцебскага аблвыканкама. Атрымаў штраф памерам у дваццаць базавых велічынь. А ў красавіку яго нецвярозага за рулём зноў затрымалі супрацоўнікі ДАІ РАУС на вуліцы Вышалескага ў Обалі. Следчы камітэт узбудзіў супраць мужчыны крымінальную справу. Яму пагражаюць выпраўленчыя работы на тэрмін да двух гадоў або арышт да шасці месяцаў.
Тэлефон
Непрацуючы жыхар в. Прыазёрная знаходзіўся ў гасцях у знаёмых у Шуміліне. Не абышлося без выпіўкі. Госць не толькі добра пачаставаўся, але і прыхапіў з прыхожай мабільны тэлефон гаспадара. З гэтай нагоды пацярпелы і звярнуўся ў міліцыю. Супраць жыхара в. Прыазёрная ўзбуджана крымінальная справа.
Згарэў дом
У Козіках згарэў дом. Аб гэтым у раённы  аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамілі вяскоўцы. Высветлілася, што састарэлы гаспадар дома жыве ў сына ў горадзе. Калі і па якой прычыне загарэліся дом і гаспадарчыя пабудовы (усё згарэла дашчэнту), высвятляецца.
Надрукавана ў №36 ад 08.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *