С началом летних каникул на дорогах республики проводится операция «Внимание – дети!»

Актуалии Безопасность Общество

“Увага – дзеці!”
У мэтах прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, а таксама ў сувязі з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікулаў па ўсёй рэспубліцы з 24 мая па 8 чэрвеня праходзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага – дзеці!”.
У рэспубліцы за чатыры месяцы 2012 года адбылося 112 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пяцёра дзяцей загінулі, а 114 атрымалі траўмы. Па Віцебскай вобласці адбылося 16 дарожных аварый з удзелам дзяцей.
Ва ўстановах адукацыі нашага раёна арганізаваны выступленні супрацоўнікаў ДАІ, гутаркі, лекцыі. У хо-дзе прафілактычнай акцыі інспектарамі батальёна дарожна-патрульнай службы па папярэджанні парушэнняў Правілаў дарожнага руху дзецьмі ўзмоцнены рэйды на дарогах вобласці.
У сувязі з наступленнем летніх канікулаў хацелася б звярнуцца да бацькоў малалетніх дзяцей: прывучайце малых да дарожнай дысцыпліны, выхоўвайце ў іх пачуццё асцярожнасці пры пераходзе праезнай часткі, штодзень нагадвайце ім пра захаванне Правілаў дарожнага руху, самі будзьце прыкладам.
Паважаныя вадзіцелі! Вы павінны быць вельмі асцярожнымі пры праездзе каля летніх пляцовак, прыпынкаў грамадскага транспарту, дзіцячых устаноў адукацыі. У адпаведнасці з п. 166 і 166.9 Правілаў дарожнага руху “у светлы час сутак для абазначэння транспартнага сродку, які рухаецца, павінна быць уключана бліжняе святло фар або дзённыя хадавыя агні ў перыяд правядзення Міністэрствам унутраных спраў рэспубліканскіх спецыяльных комплексных мерапрыемстваў”.  Такім чынам, з 24 мая па 8 чэрвеня вадзіцелі ў светлы час сутак павінны ездзіць з уключаным бліжнім святлом фар.
Н. ГОЛУБ, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №42 ад 29.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *