Главная тема шумилинских новостей – последствия морозной погоды

Мароз прыціснуў Адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях райвыканкама. На парадку дня злабадзённая тэма: арганізацыя работы народна-гаспадарчага комплексу раёна ў сувязі з вялікімі маразамі. Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый ўказана правесці пазачарговыя інструктажы па тэхніцы бяспекі з вартаўнікамі, качагарамі, рабочымі, усімі, хто адказвае за электразабеспячэнне і ацяпленне. Райаддзел па надзвычайных сітуацыях, аварыйна-рамонтныя брыгады, дзяжурна-дыспетчарскія службы прадпрыемстваў […]

Продолжить чтение

Первенство района по шахматам: подрастает достойная смена

Ідзе дастойная змена Адбылося першынство раёна па шахматах. Спаборніцтва сабрала пяць каманд, частка шахматыстаў прымала ўдзел у асабістым заліку. Сярод жанчын ва ўпартай барацьбе перамагла спартсменка з КУСГП ”Сіроцінскі” Наталля Прыгун, другое месца заняла Аксана Далімаева з аддзела адукацыі. Не менш напружанай была барацьба ў мужчын. Калі з пераможцам стала ясна з першых партый (ніводнай […]

Продолжить чтение

Водитель Шумилинского райагросервиса Леонид Головач – «Человек годаВитебщины»

Леанід Галавач сярод лепшых у вобласці 100 лепшых працаўнікоў вобласці па выніках работы за 2011 год удастоены высокага звання “Чалавек года Віцебшчыны”. Іх імёны зацверджаны рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Сярод тых, хто ўнёс самы важкі ўклад у развіццё Віцебшчыны – наш зямляк, вадзіцель камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Шумілінскі райаграсэрвіс” Леанід Галавач. Узнагароду Леаніду Аляксандравічу, […]

Продолжить чтение

Как справляются с зимними проблемами коммунальники и дорожники Шумилинского района

Зіма падкінула праблем Не было снегу паўтара зімовых месяца – і добра. І грузавыя, і легкавушкі даязджалі ў любы населены пункт. Але калі за суткі снегу выпала дэкадная норма, адразу ж многія пачалі скардзіцца. “Тэлефанавалі з Улазавіч і Альшанікаў, – расказала кіраўнік спраў Каўлякоўскага сельвыканкама Ірына Жыгунова. – Там расчысцілі цэнтральную дарогу, але ў баку […]

Продолжить чтение

Найти работу помогает «Молодёжная практика»

Шанс атрымаць работу Многія з шумілінскіх хлопцаў і дзяўчат, якія закончылі тую ці іншую навучальную ўстанову, сутыкаюцца з праблемай: няма дзе працаўладкавацца. Работу знайсці не так і лёгка, калі за плячыма ў цябе ні дня працоўнага стажу. Бо рынак працы выстаўляе першае патрабаванне: “стаж работы абавязковы”. А дзе ж яго ўзяць? Вось у такім разе […]

Продолжить чтение

Шумилинская демография: плюсы и минусы декабря

Віншуем! У снежні нарадзіліся Асташонак Арсеній (Шуміліна); Аксёнаў Мікіта (Шуміліна); Барабанава Соф’я (Шуміліна); Верхавень Мілана (Обаль); Гайлоў Раман (Шуміліна); Дубянок Данііл (Обаль); Зазыба Мілана (Шуміліна); Зуеў Расціслаў Шуміліна); Котава Злата (Шуміліна); Кляцкова Дзіяна (Обаль); Краўчанка Аляксандра (Шуміліна); Кучаў Арцём (Шуміліна); Левіт Мілана (Шуміліна); Макарава Аксана (Каравайніца); Нікіценка Варвара (Слабада); Полацкая Ксенія (Шуміліна); Раманятава Аліна(Слабада); Скорынава […]

Продолжить чтение

На заседании президиума районного Совета депутатво рассматривались вопросы развития подсобных хозяйств граждан

З памылак трэба атрымліваць урокі Падсобная гаспадарка — не другарадная. Гэты  ўвогуле трафарэтны выраз, які чамусьці запаў у памяці, успомніўся падчас гаворкі на выязным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якім разглядалася развіццё асабістых падсобных гаспадарак. Форум сабраў усіх зацікаўленых у вырашэнні праблемы асоб у новай актавай зале Дабейскага сельскага Савета. Перш чым за трыбуну […]

Продолжить чтение

«Герою працы» — 80. Журналисты районной газеты награждены грамотами

Газеце – доўгіх год жыцця і росквіту Сёлетні год для “Герой працы” юбілейны – раённая газета Шуміліншчыны святкуе сваё 80-годдзе. 24 студзеня, менавіта ў дзень нараджэння газеты, у рэдакцыю завіталі шаноўныя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава і намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. Ад імя заснавальнікаў газеты Ірына Мікалаеўна і Анатоль Мікалаевіч […]

Продолжить чтение

Журналист получил задание… покататься на коньках в Шумилино

Ход каньком Мы, канечне, можам ужо ігнараваць розныя ледніковыя шоу, якія пад розным соусам прэзентуе нам сёння тэлебачанне. Але ж і яны сыгралі не апошнюю скрыпку ў захапленні і дзяцей, і дарослых канькамі. Ну, няма ў нас ледніковага палацу, няма. Таму зіму, каб стаць на канькі і лыжы, аматары гэтага чакаюць з асаблівым трапятаннем. Праўда, […]

Продолжить чтение

Молочные вопросы: кто с плюсом, а кто и с минусом

Нялёгка навярстаць страчанае Раён зноў не выканаў даведзены план па закупу малака ў насельніцтва. Летась закуплена малака ў параўнанні з папярэднім годам 91,9%. Гадавое заданне выканалі на 93,3%. Аднак па закупу малака ў насельніцтва мінусуюць не ўсе гаспадаркі. КУСГП “Ульскі” перавыканала план па зборы малака на 15,2%. Гэта самы лепшы паказчык па раёне. На думку […]

Продолжить чтение

107 квартир построено в Шумилинском районе за прошлый год

Вынікі жыллёвага будаўніцтва  за 2011 год Адным з асноўных прыярытэтаў дзяржавы з’яўляецца задавальненне патрабавання грамадзян у жыллі. У Шумілінскім раёне ў 2011 годзе 18% інвестыцый прыходзілася на жыллёвае будаўніцтва – 16,2 млрд. рублёў, што на 25,5% менш, чым у 2010 годзе. Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці (ўключаючы індывідуальных забудоўшчыкаў) пабудавана 107 кватэр агульнай плошчай 7609 квадратных […]

Продолжить чтение

24 января 1932 года вышел первый номер районной газеты

З 80-годдзем, «Герой працы»! Паважаныя супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты “Герой працы”,  ветэраны журналістыкі, чытачы газеты! Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя шчырыя віншаванні з 80-гадовым юбілеем газеты! Высокі ўзровень прафесійнасці журналістаў, аб’ектыўнасць пры асвятленні падзей, аператыўнасць азнаямлення чытачоў з апошнімі навінамі і прынятымі афіцыйнымі дакументамі дазваляюць газеце заставацца папулярнай, цікавай, чытаемай. […]

Продолжить чтение

Совещание в райисполкоме: погода заставляет работать в усиленном режиме

Ва ўзмоцненым рэжыме Аналіз  сітуацыі ў раёне і забеспячэння яго жыццядзейнасці ва ўмовах моцных снегападаў быў зроблены на рабочай нарадзе ў раённым выканаўчым камітэце, якую правёў учора старшыня райвыканкама У. П. Куранны. Умовы надвор’я вымушаюць дарожную і камунальную службы, а таксама міліцыю і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Ва ўзмоцненым рэжыме […]

Продолжить чтение

В субботу председатель райисполкома В. П. Куренной провёл «прямую линию»: 8 вопросов из 10 – в адрес ЖКХ

8 з 10 зваротаў – у адрас УП ЖК У суботу 21 студзеня старшыня райвыканкама У. П. Куранны правёў “прамую лінію”, якая давала магчымасць кожнаму жыхару раёна асабіста задаць пытанне ці выказаць сваю прапанову па цікавячым пытанні. У гэты дзень такую магчымасць скарысталі 10 чалавек. Думалася, што на “прамой лініі” будуць пераважаць пытанні па расчыстцы […]

Продолжить чтение