Ровесники области. Строила школу и завод в Оболи

Будавала ў Обалі школу і завод –  Іду расчышчаць снег ля калодзежа! – сказала Таццяна Іванаўна Зайцава з Обалі, якую сустрэлі ля веснічак з вядром і рыдлёўкай у руках. – Завіруха і снегапады нас не пакідаюць, прыходзіцца расчышчацца кожны дзень. І няважна, што за плячыма 85 гадоў (на мінулым тыдні справіла юбілей), што здароўе падводзіць. «Усё роўна трэба рухацца, не сядзець на месцы», – дзеліцца сакрэтамі свайго даўгалецця Таццяна Зайцава. Яна помніць ваеннае ліхалецце (тады з бацькамі жыла ў Гарадоцкім раё-не), як немцы расстралялі цётку і дзядзьку […]

Продолжить чтение

Беларусь стала второй родиной для семьи беженцев из Донбасса

Уцяклі ад вайны на Шуміліншчыну Задаволеная ўсмешка на твары, цішыня, замілаванне прыродай і спакой на душы – усё гэта сям’я Сяменьчанкаў адчула і паспытала дзякуючы пераезду ў Беларусь. Таццяна Сяменьчанка, яе маці і сын, якія жылі ва Украіне, уцяклі ад вайны на Шуміліншчыну. Калі ў 2014 годзе ва Украіне адбыўся сілавы захоп улады, а неўзабаве […]

Продолжить чтение

Ровесники области. Людмила Щедрова: в жизни помогает оптимизм

Па жыцці дапамагае аптымізм – Алё, бабуля, ці бачыла мяне ў раённай газеце, як мы выступалі на свяце хлебаробаў у Амбросавічах? – тэлефануе Людміле Шчадровай з в. Прыазёрная ўнук Міхаіл з Обалі. – А як жа, бачыла, чытаю ж «Герой працы» пакуль без акуляраў, мне ж усяго 85 гадоў, а не сто, – жартуе Людміла […]

Продолжить чтение

Ровесники области. Работники ТЦСОН поздравили юбиляров Шумилинщины с 85-летием

Працавалі і жывуць па сумленні 16 кастрычніка загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Аксана Аўчыннікава і інспектар па асноўнай дзейнасці цэнтра Марыя Осіпава адправіліся па населеных пунктах раёна з пачэснай місіяй – павіншаваць падапечных цэнтра з 85-гадовымі юбілеямі. Адметна, што два юбіляры – Ніна Васільеўна Маруцька і Надзея Сямёнаўна Маркіянава – нарадзіліся ў Дзень […]

Продолжить чтение

102-й день рождения отметила старейшая жительница Шумилинского района

Знаёмцеся: старэйшая жыхарка Шумілінскага раёна Фядосія Данілаўна Барсукова.  20 ліпеня яна адзначыла 102-гі дзень нараджэння. «Уладзіла богу, што трымае мяне на гэтым свеце» – Не буду завязваць хустачку, каб сфатаграфавацца. У ёй я старэй выглядаю, – выказалася карэспандэнту газеты падчас сустрэчы імянінніца. – Напэўна, богу ўладзіла, што трымае мяне на гэтым свеце! Сын кажа, што […]

Продолжить чтение

30 лет отдал пожарной службе Олег Данилович из Шумилинского РОЧС

Выклікаюць агонь на сябе Пажарнай службе Беларусі сёлета спаўняецца 170 гадоў. За плячыма – гады станаўлення, традыцый і вопыту тых людзей, хто аднойчы выбраў гэты няпросты шлях і ідзе па ім упэўнена і годна, дэманструючы дастойны прыклад адданага служэння людзям, хто сёння з’яўляецца нязменным гарантам бяспекі і своечасовай дапамогі ў бядзе. СЁННЯ ШУМІЛІНСКІ РАНС – […]

Продолжить чтение

Жизнь, посвящённая Шумилинщине. Егор Гончаров

Жыццё, прысвечанае Шуміліншчыне Украінскі хлопец, які ўсё сваё жыццё прысвяціў Шумілінскаму раёну. Ён вырас з маладога спецыяліста да старшыні райвыканкама. І гэты кар’ерны рост адбыўся дзякуючы адказнай, добрасумленнай працы, высокай прафесійнай кваліфікацыі, арганізатарскім здольнасцям Ягора Сцяпанавіча ГАНЧАРОВА. Ягор Ганчароў нарадзіўся 1 кастрычніка 1940 года ў сяле Боравічы Сумскай вобласці Украіны. Закончыў мясцовую пачатковую школу, потым […]

Продолжить чтение

Проект «ГП» «Ровесник области»: День рождения — июль

Дзень нараджэння – ліпень Лёс Зінаіды Якаўлеўны Ягоравай з аграгарадка Мішневічы напрамую звязаны з Вялікай Айчыннай вайной, хаця яна не была ні ў партызанах, ні на фронце. У 1942 годзе ў яе загінуў бацька, усе дакументы падчас ваеннага ліхалецця згарэлі. І дату нараджэння пасля вайны запісалі не канкрэтную, а коратка: нарадзілася ў ліпені. Пасля заканчэння школы […]

Продолжить чтение

Ровесница области. Ефросинья Леонова: «Люблю петь и встречать гостей»

«Люблю спяваць і сустракаць гасцей» –  Ого, дык я пачытаю ў раённай газеце пра сябе!? Акуляры заўсёды трымаю напагатове, – ківае на стол, дзе ляжыць стос “Герой працы”, равесніца Віцебскай вобласці жыхарка вёскі Сянькова Ефрасіння Сысоеўна Лявонава. У мінулую пятніцу, 2 чэрвеня, яна адзначыла юбілей – 85 гадоў з дня нараджэння. Нялёгкім быў лёс у Ефрасінні Лявонавай. Нарадзілася ў Віцебскім раёне, падчас Вялікай Айчыннай вайны маленькую Фросю разам з бацькамі забралі ў канцлагер, які знаходзіўся за абласным цэнтрам. Гэтыя гады свайго жыцця жанчына памятае дрэнна, бо была малалетнім вязнем. Ужо калі стала дарослай, усвядоміла, што выжыць было ў тых […]

Продолжить чтение

Ровесники области. Геннадий Боровиков и Мария Закревская

Ён – настаўнік ад бога,  яна – універсальны доктар Нашы чытачы з Сураўнёў, Казьян і Красамая расказалі пра землякоў з Казьян Генадзя Баравікова і Марыю Закрэўскую. Муж і жонка жывуць разам шэсцьдзясят адзін год. Абодва равеснікі Віцебскай вобласці: Генадзю Мікалаевічу споўнілася 85 год у студзені, а Марыя Юліянаўна юбілей будзе святкаваць 17 мая. Сям’я вельмі […]

Продолжить чтение

С 90-летием поздравили Нину Тихоненко работники Шумилинского ТЦСОН

Сілы даюць увага і клопат блізкіх – У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сёлета з’явілася новая традыцыя: мы віншуем з юбілеямі нашых падапечных, якія па ўзросце равеснікі Віцебскай вобласці ці старэй, – расказала загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Аксана Аўчыннікава. На мінулым тыдні Аксана Аўчынікава і інспектар асноўнай дзейнасці ТЦСАН Марыя Осіпава завіталі […]

Продолжить чтение

Побывал во многих странах, а вернулся домой, в Репинщину

Пабываў у многіх краінах, а вярнуўся ў РыпіншчынуСамае гаючае паветра –на радзіме, самыя прыгожыя мясціны ў той вёсцы, дзе зрабіў першыя крокі. Тут усё асабліва роднае: і сцежкі да лесу, і пасаджаныя яблынькі, і паўнаводная рэчка, і першыя пралескі, лічыць Сяргей Туманаў, які пяць гадоў таму з Віцебска вярнуўся жыць у бацькоўскі дом у Рыпіншчыну. […]

Продолжить чтение

Дамоў  вярнуліся толькі трое. 11  красавіка  –  Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

На тэрыторыі Шумілінскага раёна пражывае 12 вязняў фашысцкіх канцлагераў. Дамоў  вярнуліся толькі трое Таварны вагон цягніка, у які шчыльна пагрузілі людзей, ніякаваты смак бручкі, якую елі, каб толькі выжыць, хваробы, боль, смерць блізкіх – такія сны іншы раз і сёння прыходзяць ноччу да Марыі Лапавухавай. Гэта сны з апаленага вайной дзяцінства. Калі Марыі было ўсяго […]

Продолжить чтение

Ровесница области — 85 лет отметила Валентина Литвин из Добеи

Рупліўца і падарожніца 16 сакавіка жыхарцы в. Дабея Валянціне Дзмітрыеўне Літвін споўнілася 85 гадоў. Да яе завіталі в. а. старшыні Дабейскага сельвыканкама Аляксей Іспянькоў і мясцовы бібліятэкар Ала Бубен. Жадалі юбіляру здароўя і дабрабыту. Нялёгкім быў лёс у Валянціны Літвін. Сям’я жыла на Украіне – у сяле Газулы Палтаўскай вобласці. У 1941 годзе бацьку забралі […]

Продолжить чтение

Ольга Бородюля вспоминает про шлёпики, снапы и праники

2 сакавіка жыхарка вёскі Андрэева Мікалаеўскага сельсавета Вольга Станіславаўна Барадзюля адсвяткавала 85-гадовы юбілей. Вольга Барадзюля ганарыцца, што з’яўляецца равесніцай Віцебскай вобласці, бо «разам раслі, распраўлялі плечы і сталелі». Якім раней жыццё было на ўсёй Віцебшчыне, Вольга Станіславаўна не ведае. Але расказаць пра маленькую частку вобласці – Мікалаеўскі сельсавет нашага раёна – ахвотна згадзілася (на здымку […]

Продолжить чтение