Районная Доска почёта

Два суцяшэнні Нэлі Азолінай За плённую і шматгадовую працу ў Обальскім музеі камсамольскай славы імя Нэлі Адольфаўны Азолінай ушанавана на раённай Дошцы гонару. Яе сядзіба — крайняя на вуліцы Азолінай у Обалі. На вуліцы, якая носіць імя яе сястры Ніны Азолінай. Падпольшчыцы, мужнай дзяўчыны, якая ступіла ў бяссмерце ў свае маладыя сямнаццаць… Нэлі Адольфаўне сёння […]

Продолжить чтение

Председатель райисполкома провёл встречу с работниками СПК «Боровинка и жителями агрогородка Башни

Аграрыі павінны адказаць выніковай працай 5 кастрычніка старшыня раённага выканаўчага камітэта Вальдэмар Антонавіч Падляшчук  сустрэўся з калектывам СВК “Баравінка” і жыхарамі аграгарадка Башні. Падводзячы рысу пад тымі здабыткамі і дасягненнямі раёна за 2006–2010 гады, кіраўнік раёна асабліва спыніўся на развіцці сельскагаспадарчай галіны, на выкананні Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла. Пачынаючы з першага аграгарадка Башні, […]

Продолжить чтение

Депутат Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Е. М. Подоляк провела приём граждан по личным вопросам

Не забыць і пра духоўнае Дэпутат Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар Віцебскай абласной філармоніі Алена Міхайлаўна Падаляк правяла 6 кастрычніка ў нашым раёне прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Акрамя гэтага Алена Міхайлаўна расказала аб рабоце Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі, членам якой яна з’яўляецца. Як дырэктар абласной […]

Продолжить чтение

В Росонах прошли областные «Дожинки».

Хлеб – радня кожнаму Свята, сатканае з шэпту залатых калоссяў і гулу камбайнаў, са шчырай працы і звонкай песні, з пышных караваяў і ўдзячных слоў – гэта “Дажынкі”. Гэтае свята асабліва кранальнае, і не толькі для тых, хто расціў і ўбіраў хлеб, хто з ранку да цямна кланяўся зямлі. Яно кранае ўсіх, бо хлеб – […]

Продолжить чтение

Итоги пятилетки – основная тема встреч руководителя района с трудовыми коллективами

Кіраўнік раёна: сустрэчы ў калектывах У мінулую пятніцу старшыня раённага выканаўчага камітэта Вальдэмар Антонавіч Падляшчук сустрэўся з калектывам райспажыўтаварыства. Акрэсліваючы шлях, пройдзены Шумілінскім раёнам за пяць год, кіраўнік раёна нямала ўвагі ўдзяліў развіццю гандлёвай галіны ў рэгіёне. Ён адзначыў, што ў сферы гандлю зроблена за пяць год нямала па прывабнасці магазінаў, будаўніцтву новых гандлёвых аб’ектаў, […]

Продолжить чтение

Полвека назад появилась новая служба — Энергосбыт

Згодна з Пастановай Савета народнай гаспадаркі БССР №149 ад 23.09.1960 г. загадам Упраўлення энергетыкі СНГ БССР №100 ад 5.10.1960 г. створана аддзяленне Энергазбыту Упраўлення энергетыкі СНГ БССР. Гэта дата лічыцца днём нараджэння службы Энергазбыту. З гэтага часу пачалася інтэнсіўная работа па пераводу аплаты бытавымі абанентамі ў гарадах і ў гарадскіх пасёлках праз ашчадкасы на падставе […]

Продолжить чтение

Криминал. Происшествия

Браканьеры З раённага таварыства паляўнічых і рыбаловаў патэлефанавалі ў РАУС: у Казьянскім заказніку застрэлены дзік-сяголетка. Браканьеры знойдзены, імі аказаліся трое вясковых жыхароў – з Глушыцы, Сураўнёў і Заполля. Яны пайшлі на незаконнае паляванне з незарэгістраванай зброяй у забаронены для палявання час. Урон, нанесены жывёльнаму свету, складае больш як два мільёны рублёў. Супраць браканьераў узбуджана крымінальная […]

Продолжить чтение

Прошло первое заседание совета общественного пункта охраны правопорядка.

Кожны сам можа і павінен  распараджацца сваім лёсам Хлопцы зайшлі ў кафэ. Выпілі з якойсьці нагоды. Неўзабаве да іх падышоў знаёмы, што нядаўна прыехаў з расійскіх заробкаў. Той усім сваім выглядам сцвярджаў, што ён гаспадар жыцця, трымаючы рукі ў кішэнях, якія, відаць, “абцяжарвалі” грошы, паглядаў на ўсіх з пагардай. Павіталіся, але размовы не атрымалася, колкасці […]

Продолжить чтение

Строится самая настоящая молочная фабрика

400 + 400 Другая лінія малочна-таварнай фермы ў “Баравінцы” рыхтуецца да наваселля. Асноўныя работы выканаў генеральны падрадчык УП “СаюзІнвестБуд”. Да маштабных работ далучыліся і добраахвотныя памочнікі з арганізацый і прадпрыемстваў раёна. На мінулым тыдні на падмогу паспяшаліся і работнікі рэдакцыі. Як адзначыў прараб будаўніцтва С. У. Глазістаў, роля такіх памочнікаў вялікая, бо, як на любым […]

Продолжить чтение

Шумилинцы вернулись с “Дожинок” с призами

Вярнуліся з трактарам З рэспубліканскіх «Дажынак» шумілінцы вярнуліся не з пустымі рукамі.  Светласельскаму сельскаму Савету (старшыня В. В. Шчарбакоў) падарылі трактар МТЗ-892. А механізатар ААТ «Лаўжанскае» М. Л. Шуміла за высокія паказчыкі па нарыхтоўцы кармоў атрымаў газавую пліту. Опубликовано в №75 от 28.09.2010.

Продолжить чтение

На сессии районного Совета депутатов – вопросы благоустройства и порядка на земле

Псіхалогія не ўтрыманца — гаспадара Прыгожы і дагледжаны падворак, кветнікі, газоны, з густам, пад узровень абрэзаныя кусты, малыя архітэктурныя формы — гэта і многае іншае паціху, але настойліва ўваходзіць у наша паўсядзённае жыццё. Замест шэрасці, нядбайства і неахайнасці. Менавіта з такой думкі і пачала сваё выступленне на сесіі старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава […]

Продолжить чтение

Создана районная комиссия по выборам Президента Рэспублики Беларусь

Аб утварэнні раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Пастанова прэзідыума Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў і Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта № 11/609 ад 27 верасня 2010 года Згодна з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, разгледзеўшы пададзеныя працоўнымі калектывамі, грамадскімі аб’яднаннямі, партыямі пратаколы пасяджэнняў, сходаў, заявы грамадзян аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад Шумілінскай раённай камісіі […]

Продолжить чтение

Прошёл районный конкурс механизаторов

Лепшыя трактарысты ў «Райаграсэрвісе» і «Сіроцінскім» У гэтым годзе конкурс механізатараў сабраў не толькі моладзь, але і вопытных  трактарыстаў. У СВК “Баравінка” (тут адбыўся конкурс) прыехалі механізатары з “Прыазёрнага”, “Сіроцінскага”, “Лаўжанскага” і “Райаграсэрвісу”.  Усяго ў конкурсе бралі ўдзел восем чалавек (мякка кажучы, слаба для раённага конкурсу), чацвёра з іх – маладыя. Механізатары з “Баравінкі” прыбылі […]

Продолжить чтение

Прокуратура Шумилинского района: анализ состояния борьбы с преступностью в текущем году

Супраць рэцыдыву Пракуратурай раёна прааналізавана становішча, якое складваецца са злачыннасцю ў раёне ў гэтым годзе. Высветлена, што за 8 месяцаў учынена 203 злачынствы – амаль на 9% больш, чым летась Асаблівую заклапочанасць выклікае значны рост рэцыдыўнай злачыннасці (сёлета 59 злачынстваў, летась было 27. Не мелі пастаяннай працы 22 правапарушальнікі, 10 былі ў стане алкагольнага ап’янення). […]

Продолжить чтение

На прямой линии – председатель райисполкома

Факт даверу і парадокс жыцця “Прамая лінія” старшыні райвыканкама В. А. Падлешчука не адчувае недахопу ў пытаннях, хутчэй наадварот, людзі карыстаюцца выпадкам звярнуцца да першай асобы раёна  з набалелым і з надзеяй, што іх праблемны “вузел” развяжацца. І сам факт, што тэлефон  22 верасня ў кабінеце Вальдэмара Антонавіча практычна не змаўкаў (было звыш 30 званкоў), […]

Продолжить чтение