Школьники дают “мокрые советы”

“Мокрыя парады  на кожны дзень” Многія вучні школ раёна з’яўляюцца членамі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. За апошнія пяць гадоў шумілінскія школьнікі паспелі сабраць цікавую інфармацыю па экалагічнай тэматыцы, зрабіць свае ўласныя высновы наконт зберажэння прыродных рэсурсаў. Назіралі, разважалі, малявалі… У чэрвені бягучага года, як расказала намеснік дырэктара Цэнтра пазашкольнай работы І. У. Сінкевіч, нашы […]

Продолжить чтение

Предновогодние акции шумилинских школьников

Напярэдадні Новага года Цікавыя традыцыйныя экалагічна-творчыя акцыі прайшлі ў Цэнтры пазашкольнай работы – “Зберажом зялёную ялінку” і “Калядная зорка”. У акцыі “Зберажом зялёную ялінку” вучні школ раёна прадставілі свае варыянты навагодняга сімвалу. Прычым ёлкі былі зроблены з такіх матэрыялаў, як бісер, мех, шышкі, ніткі і каляровая папера. Шмат фантазіі трэба было праявіць і ў акцыі […]

Продолжить чтение

Декрет №18: обязанные перед своими детьми

Абавязаныя. Перад сваімі дзецьмі Судамі рэспублікі, у тым ліку і судом Шумілінскага раёна, праводзіцца работа, накіраваная на аздараўленне грамадства, абарону дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, павышэнне адказнасці бацькоў, што не выконваюць абавязкі па выхаванню і ўтрыманню сваіх дзяцей. На 1 снежня 2010 года на тэрыторыі Шумілінскага раёна пражывае 125 асоб, абавязаных кампенсаваць расходы […]

Продолжить чтение

Социальная проблема: суицид

Зразумець, падтрымаць, папярэдзіць Самагубства… Яно становіцца сапраўдным бедствам. За студзень-лістапад бягучага года ў нашым раёне пакончылі жыццё самагубствам  13 чалавек. І хоць гэта ў параўнанні з мінулым годам на дзевяць выпадкаў менш, лічба ўсё адно шакіруе. Тым больш, што па сваёй волі развітваюцца з жыццём і маладыя. “Самаму маладому хлопцу, які вырашыў пакончыць  жыццё самагубствам, […]

Продолжить чтение

Зима. Дороги. Гололёд

Як на катку Па статыстыцы дзве трэціх дарожна-транспартных здарэнняў звязаны з няўменнем вадзіцеляў справіцца з кіраваннем на слізкай дарозе, няправільным выбарам хуткасці. На жаль, некаторыя не звяртаюць увагу на тое, што і пры плюсавай тэмпературы нябачны для вока галалёд. Асабліва ён небяспечны на мастах, эстакадах, высокіх насыпах, паваротах. У выніку “нялётнага” надвор’я дарожнае пакрыццё страчвае […]

Продолжить чтение

16 декабря – день профилактики травматизма

Галалёдзіца. ДТЗ. свавольствы… Штогод у Беларусі траўмы атрымліваюць больш за 750 тысяч чалавек, з іх каля 150 тысяч,  або 20% – дзеці ва ўзросце да 18 гадоў. Штогод у свеце ад розных траўм гіне больш за 5 мільёнаў чалавек – гэта амаль 9% ад агульнай колькасці смярцей. Траўматызм з’яўляецца трэцяй па значнасці прычынай смяротнасці і […]

Продолжить чтение

На “прямой линии” руководитель района

«Людзі не ставілі надуманы я  пытанні» Дваццаць два пытанні. Тры з паловай гадзіны бесперапыннай напружанай тэлефоннай размовы з жыхарамі раёна. Гэта “прамая лінія”, якую правёў 8 снежня старшыня раённага выканаўчага камітэта Вальдэмар Антонавіч Падляшчук. Людзі не ставілі надуманыя пытанні, адзначыў пасля правядзення “прамой лініі” В. А. Падляшчук, не патрабавалі нечага завоблачнага, у большасці выпадкаў яны […]

Продолжить чтение

Беларусь – Россия: связи ветеранов

Аўтарытэт у вачах суседзяў Прайшло 8 год пасля нашай сустрэчы з ветэранамі Расійскай Федэрацыі. Яны прыязджалі ў наш раён на Дзень Незалежнасці  Рэспублікі Беларусь. Гэта была дэлегацыя горада Батайска Растоўскай вобласці, якую ўзначальвалі старшыня ветэранскай арганізацыі М. Р. Малыгаеў і адказны сакратар Т. К. Юркевіч. Міхаіл Рыгоравіч ужо даўно прыкаваны да ложка, а з Таісіяй […]

Продолжить чтение

Нужна ли современному человеку библиотека?

Усім прапісваю чытанне У апошні час у грамадстве ўсё часцей гучыць трывожны сігнал: народ губляе цікавасць да чытання і аддае перавагу электронным сродкам інфармацыі. Некаторыя лічаць, што бібліятэка для сучаснага чалавека не такая актуальная, як у былыя часы. Навошта хадзіць у бібліятэку, губляць час, калі можна, не выходзячы з дому, знайсці любую інфармацыю ў інтэрнэце? […]

Продолжить чтение

А счастья всем хочется одинаково

А шчасця хочацца ўсім аднолькава Дзеці і дарослыя, багатыя і бедныя, прыгожыя і разумныя – лёс не ўлічвае ніякія характарыстыкі, калі распараджаецца чалавечым жыццём, здароўем… Дзень трэцяга снежня традыцыйна прыцягвае асаблівую ўвагу да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іх клопатаў, праблем, жаданняў. Вось і ў пятніцу ў ГДК прайшло мерапрыемства пад назвай “Рабі дабро” з нагоды […]

Продолжить чтение

Кома…алкогольная!

Яму – 20. А 21 год мог і не споўніцца… Выпадак з маладым хлопцам, якога днямі амаль без прыкмет жыцця прывезла ў рэанімацыю цэнтральнай раённай бальніцы машына хуткай дапамогі, уразіў. “Глыбокая кома, моцнае агульнае пераахаладжэнне, чэрапна-мазгавая траўма і ніякай рэакцыі на раздражняльнікі – такі стан бывае толькі на грані жыцця і смерці”, – расказала загадчыца […]

Продолжить чтение

«Горячий телефон» редакции

Па тэме, якая дрэнна пахне На мінулым тыдні ў рэдакцыю газеты патэлефанавалі жыхары дома №8, што па вуліцы Зяньковай у Обалі. “Дапамажыце, затаплівае каналізацыя! А да камунгасу не можам дастукацца”, – абураліся людзі. Мы накіраваліся ў Обаль. Высветлілася, што паламалася каналізацыйна-помпавая станцыя ў доме, і ўсе нечыстоты хлынулі да дому. Карціна, што пабачылі, сапраўды, непрыдатная. […]

Продолжить чтение

Таланты растут с детства

Мастаком ты можаш і не быць… Тэма “прабілася” нечакана: на адным з раённых мерапрыемстваў пабачыў выставу дзіцячых малюнкаў і зразумеў, што не пагутарыць з юнымі мастакамі, не пабачыць іхніх работ, не сустрэцца з выкладчыкам мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў В. В. Шарыпавай будзе верхам несправядлівасці.  Напрасіўся на інтэрв’ю  з Вольгай Віктараўнай, і тая ахвотна   запрасіла […]

Продолжить чтение

1 декабря — Всемирный день профилактики СПИДа

Боль ці расплата за недасведчанасць? 1 снежня, у Сусветны дзень прафілактыкі СНІДу, у гарадскім Доме культуры сабраліся старшакласнікі райцэнтра. Тэматычная сустрэча пад назвай “СНІД – гэта страшна” была праведзена работнікамі Дома культуры. Пра праблему нашага часу гаварылі даступна і зразумела. У гэтым дапамог відэаролік “Ганаруся табой”, зняты па рэальных падзеях жыцця. СНІД – страшэнная хвароба […]

Продолжить чтение

На учёте в инспекции 17 подростков

Яшчэ ўсё жыццё наперадзе. Якім яно будзе? На ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС знаходзяцца 17 падлеткаў. Сёлета з удзелам непаўналетніх у раёне ўчынена 12 злачынстваў  (на 3 злачынствы больш за аналагічны перыяд мінулага года). Пераважаюць крадзяжы. Напрыклад, старшакласнік Обальскай школы з лесвічнай пляцоўкі шматпавярховага дома ўкраў дарожны веласіпед. Непаўналетні жыхар Бешанковіцкага раёна, які […]

Продолжить чтение