К профессиональному празднику. День железнодорожника

“Цягнік прыбывае на першы пуць…” Крыху больш за месяц працуе дзяжурнай па станцыі Шуміліна Лізавета Хмялькова. Хваліць дзяўчыну начальнік станцыі Шуміліна Анатоль Уладзіміравіч Атрошчанка: “Уважлівая, адукаваная, адказная. Па ўсім бачна, пашанцавала шумілінскім чыгуначнікам са спецыя-лістам.” Дагэтуль Лізавета працавала аператарам станцый Полацк, Віцьба, Прыдзвінская, так што вопыт работы, хоць і невялікі, ужо ёсць. А сёлета Лізавета […]

Продолжить чтение

Студентами престижных вузов страны стали медалисты из Шумилинского района

Я – студэнт ВНУ Ну, нарэшце, сталі вядомыя першыя вынікі, якіх так чакалі нашы сёлетнія выпускнікі, іх бацькі, настаўнікі, родныя. Найперш інфармацыю мы вырашылі даць пра паступленне нашых пецярых залатых медалістаў.  Прыемная навіна: усе яны сталі студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў. Чацвёра з іх паступілі на бюджэтную форму навучання. Так, пачнём з дзяўчат. Алёна Загнетава з […]

Продолжить чтение

Работники ЖКХ Шумилинского района активно готовят теплотрассы к зиме

Дадаць камфорту, зняць напружанне У летнюю спёку мала думаеш пра зіму, пра тыя халады, якія надыдуць.  Аднак нездарма ў народзе  прыкмецілі: рыхтуй сані летам, а калёсы – зімой. Вось пра гэтыя “сані” і не   забывае па абавязку службы начальнік участка цепласетак УП ЖКГ Я. А. Бараноўскі. Толькі паспелі адключыць вясной цяпло ў кватэрах, а ўжо […]

Продолжить чтение

В Шумилинском районе африканской чумы нет, но профилактические меры принимаются

У раёне афрыканскай чумы няма, але… Тэма афрыканскай чумы свіней сёння вельмі гарачая. Насельніцтва раёна хвалюецца: ці міне зараза нас, як ад яе ўберагчыся, наколькі інфекцыя небяспечная для чалавека? З усімі гэтымі пытаннямі рэдакцыя звярнулася да галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна І. У. Галузы. “Інфекцыя не ўяўляе пагрозы для чалавека, – кажа Іван Уладзіміравіч, – гэта […]

Продолжить чтение

В центре внимания райисполкома – итоги работы за первое полугодие

Вынікі работы за 6 месяцаў Вынікі работы за першае паўгоддзе былі ў цэнтры ўвагі чарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта ў мінулую пятніцу 26 ліпеня. Першы намеснік старшыні райвыканкама В. Ц. Мянькоў, які вёў пасяджэнне, паведаміў, што напярэдадні адбылося пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта, на якім Шумілінскі раён неаднаразова падвяргаўся крытыцы за недастатковую работу па выкананні сацыяльна-эканамічных […]

Продолжить чтение

На рабочем совещании в райисполкоме: качество должно руководить жатвой

Якасць павінна кіраваць жнівом На парадак дня штотыднёвай рабочай нарады старшыня райвыканкама У. П. Куранны вынес учора шэраг надзённых пытанняў. Размову Уладзімір Пятровіч пачаў з тэмы афрыканскай чумы свіней. Ён запатрабаваў прыняць надзвычайныя меры перасцярогі на свінагадоўчым комплексе ў ААТ «Віцебскі КХП», у сувязі з чым раённаму аддзелу ўнутраных спраў даручана паставіць там міліцэйскі пост. […]

Продолжить чтение

Эффективность использования бюджетных средств и внебюджетная деятельность организаций рассматривалась на заседании президиума районного Совета депутатов

Навучыцца эканоміць і зарабляць Пытанне, якое было вынесена на разгляд прэзідыума райсавета, – актуальнае, з разраду эканоміі і беражлівасці. Праўда, многія шляхі рашэння надзённых задач па тэме бачыць і само кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы. Тым не менш слушная і кампетэнтная падказка нікому яшчэ не пашкодзіла. Размову па эфектыўным выкарыстанні бюджэтных сродкаў і пазабюджэтнай рабоце медыцыны […]

Продолжить чтение

Чтобы жить в согласии с соседом

Жыць у згодзе з суседам Усё часцей у райвыканкам паступаюць вось такія звароты: “Маю жылы дом з прысядзібным участкам. На мяжы нашых участкаў сусед выкапаў  канаву, пасадзіў пладовыя дрэвы, ягадныя кусты”;  “На мяжы нараўне з агароджай складзены дровы, тут жа знаходзяцца і такія пабудовы як туалет,  прыбудова для захоўвання дроў. Яе дах звісае на мой […]

Продолжить чтение

К 1025-летию крещения Руси. Пусть в каждой душе загорится искра христианства

“Няхай ў кожнай душы запаліцца іскра хрысціянства” Незвычайнае мерапрыемства  прайшло на мінулым тыдні ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Пунсовы ветразь”. Шумілінскі ГДК разам з Шумілінскім благачыннем правялі для дзяцей, што адпачываюць у лагеры, сустрэчу “З верай у душы”. Яна была прысвечана святкаванню 1025-й гадавіны прыняцця хрысціянства на Русі. Дзеці прыйшлі да Свята-Сергіеўскага храма, што у вёсцы […]

Продолжить чтение

Где проводят каникулы студенты и школьники Шумилинщины

Школьники работают в ПМК-70 на строительстве нового дома в Шумилино На фермах і зернесушылках Лета – не толькі час адпачынку, а  і рэальная магчымасць падзарабіць, лічаць старшакласнікі Мішневіцкай школы, якія нядаўна ўладкаваліся працаваць у КУСГП “Мішневічы”.  Хлопцы (іх усяго восем чалавек) спачатку працавалі ў майстэрні – наводзілі там парадак. А цяпер для іх шмат работы […]

Продолжить чтение

Жить в Беларуси. Россиянка Светлана Лисицина выбрала деревню Лесковичи в Шумилинском районе

“Я ўражана дабрынёй беларускіх людзей” Прафесія Святланы Сяргееўны Лісіцынай ніколі не давала ёй сумаваць. Геалогія вабіла загадкавасцю і рамантычнасцю. Больш за трыццаць гадоў па камандзіроўках, па гарах і палях у пошуках карысных выкапняў. Рабілі геалагічныя здымкі, абследавалі мясцовасць. Святлана Сяргееўна працавала на Чукотцы, у Магадане, Кіргізіі, Казахстане, на Калыме, у Запаляр’і  і іншых кропках былога […]

Продолжить чтение

Чествовали юбиляров на празднике деревни Лелюги в Шумилинском раойне

Юбіляраў у Лялюгах багата! Не паспелі члены раённага таварыства інвалідаў, як кажуць, ачухацца ад “Славянскага базару ў Віцебску”, як зноў мерапрыемства, зноў зборы ў дарогу. На гэты раз, праўда, недалёка – у Лялюгі Дабейскага сельсавета. Як жа можна адмовіць вяскоўцам, калі яны так засумавалі па святах! Тым больш нагодаў у іх хоць адбаўляй. Гэта ж […]

Продолжить чтение

Криминал. Происшествия

Мабільнік У раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар а.-г. Слабада і паведаміў, што ў Светласельскім яго абрабаваў наглядна знаёмы мужчына: накінуўся на яго і адабраў мабільнік. Урон, нанесены пацярпеламу, склаў 300 тысяч рублёў. Асоба грабежніка ўстаноўлена – гэта непрацуючы жыхар  в. Лескавічы. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.  Мабільнік вернуты гаспадару. Грошы ў пашпарце Пацярпеў жыхар […]

Продолжить чтение

Спрашивали – отвечаем. Как поменять водительское удостоверение?

Як замяніць вадзіцельскае пасведчанне? Чытачы сайта раённай газеты папрасілі расказаць праз раёнку пра працэдуру замены вадзіцельскага пасведчання. Гэта пытанне мы адрасавалі начальніку ДАІ РАУС М. У. Гаралевічу. Ён параіў часцей заглядваць у вадзіцельскія правы, каб не аказалася так, што яны пратэрмінаваныя. У такім разе прыйдзецца плаціць штраф ад 5 да 20  базавых велічынь. “А ўвогуле […]

Продолжить чтение

28 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны гандлю! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Гандаль з’яўляецца адным з важнейшых сектараў эканомікі, да якога ва ўсе часы прад’яўляліся высокія патрабаванні. Ад вашага прафесіяналізму, душэўнай цеплыні і добразычлівасці  залежыць настрой грамадзян, камфорт і ўмовы іх жыцця. Упэўнены, што вы і надалей будзеце паспяхова рашаць пастаўленыя задачы, паляпшаць сістэму абслугоўвання спажыўцоў, […]

Продолжить чтение