Криминал. Происшествия

Забойства У райаддзел унутраных спраў паведамілі з райбальніцы, што ля фермы Сінякова знойдзена мёртвая маладая жанчына.  Як высветлілася ў ходзе следства, у ходзе сваркі жыхарку Крывога Сяла нажом параніў вартаўнік мясцовай фермы. У выніку колата-рэзанай раны сцягна жанчына страціла многа крыві, ад чаго і памерла. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа. Вядзецца следства. “Вартаўнік” З […]

Продолжить чтение

В Комитете госконтроля

Каб не было панадна розным махлярам Па лініі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці падведзены вынікі  работы за 2011 год. Адзначана, што забяспечана паступленне ў бюджэт дзяржавы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і грашовых сродкаў на суму 13 мільярдаў рублёў. Кампенсавана матэрыяльнай шкоды па закончаных крымінальных справах на 83,2%. Выяўлена 151 злачынства, з […]

Продолжить чтение

15 марта – Всемирный день потребителя

“Нашы грошы, нашы правы: кампаніі за правільны выбар на рынку фінансавых паслуг” — такі дэвіз абраны ў гэтым годзе для правядзення Дня спажыўца. Зараз асабліва актуальным становіцца абмеркаванне пытанняў абароны правоў спажыўцоў пры набыцці фінансавых паслуг. Гэта тычыцца і спажывецкага, ільготнага крэдытавання, страхавання, парадку разлікаў грамадзян за тавары і паслугі. Пры ўзнікненні магчымых пытанняў можна […]

Продолжить чтение

Рыбаки из лесхозов Витебской области соревновались на озере Будовесть

Спаборнічалі 20 каманд На базе Шумілінскага лясгасу прайшлі спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы сярод каманд ляснога комплексу Віцебскай вобласці. У спаборніцтвах бралі ўдзел 20 каманд, у склад кожнай з якіх уваходзілі па чатыры чалавекі. Аматары зімовай рыбалкі сабраліся на возеры Будавесць. Для рыбакоў было арганізавана гарачае харчаванне. Так што не звярталі ўвагу на вецер і […]

Продолжить чтение

Почётные звания “Женщина Шумилинщины» присвоены шести представительницам разных сфер деятельности

“Жанчына Шуміліншчыны” Згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта шасцёра жанчын Шумілінскага раёна ўдастоены ганаровага звання “Жанчына Шуміліншчыны”. У намінацыі “Жанчына ў сферы культуры, мастацтва, фізічнай культуры і спорту, сродкаў масавай інфармацыі” высокага звання ўдастоена Вольга Загвоздава, дырэктар Шумілінскага раённага Дома рамёстваў. У намінацыі “Жанчына ў сферы паслуг” такі гонар выпаў Зінаідзе Шавяка, прадаўцу Шумілінскага райспажыўтаварыства. […]

Продолжить чтение

«Женщина Шумилинщины-2012»

Нават міліцэйская форма дадае жаноцкасці Колькасць прадстаўніц прыгожага полу ў форме павялічваецца з кожным годам, многія выпускніцы школ абіраюць для сябе ўстановы адукацыі, дзе рыхтуюць спецыялістаў для арміі, міліцыі, выратавальнікаў. Старшага інспектара групы па грамадзянству і міграцыі РАУС Алену Ісакаўну Пракоф’еву ведае, напэўна, кожны жыхар раёна, яе служба афармляе галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Беларусі. […]

Продолжить чтение

Благодарность родителям за сыновей высказывают руководители военных учреждений

Курсант Вячаслаў Ананьеў Абарона Айчыны – свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Асабліва ганарова, калі чалавек не толькі выконвае гэты абавязак, праходзячы тэрміновую ваенную службу, але і калі абраная ім прафесія — Радзіму абараняць — становіцца сэнсам далейшага жыцця. Менавіта пра такога чалавека і хочацца расказаць. У Магілёўскім вышэйшым каледжы Міністэрства ўнутраных спраў са жніўня  […]

Продолжить чтение

Представитель Военной Академии првёл встречу с выпускниками Шумилинской СШ №1

Ёсць такая прафесія – Бацькаўшчыну абараняць Быць ваенным, афіцэрам заўсёды было ў пашане і прэстыжы. Многія хлопцы марылі прайсці па роднай вуліцы ў афіцэрскай форме. Застаецца прафесія вайскоўца ў пашане і зараз.  Шмат афіцэраў, выхадцаў з Шумілінскага раёна, служыла ў савецкай і служаць у беларускай арміі. Ёсць і цяпер шумілінцы-курсанты Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь. Нядаўна […]

Продолжить чтение

Выпускники Никитихинской школы выбирали свою будущую профессию

“Усе прафесіі ў госці да нас” Сацыёлагі падлічылі, што прыкладна 40% моладзі з-за недасведчанасці аб прафесіі абіраюць справу не па сваіх інтарэсах, схільнасцях, здольнасцях. Педагогі Мікіціхінскай СШ распрацавалі праект, згодна з якім быў прынцыпова зменены падыход да прафарыентацыі вучняў. Апошні дзень лютага запомніцца надоўга хлопчыкам і дзяўчынкам. У гэты дзень у школе прайшло цікавае мерапрыемства […]

Продолжить чтение

Фонд мира поможет построить церковь в Шумилино

З дапамогай Фонду міру — грошы на храм Работу раённых арганізацый — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускага фонду міру, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Беларускага таварыства Чырвонага крыжа, рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”,  Камуністычнай партыі Беларусі,  Беларускага саюза афіцэраў,  Беларускага таварыства інвалідаў і іншых грамадскіх суполак курыруе раённы каардынацыйны савет грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. На […]

Продолжить чтение

О проблемах службы быта рассказывает Виктор Бабичев

В. П. Бабічаў:  “Нас падкасілі даўгі…” Бытавой службе ніколі не было лёгка. А тым больш у 2011-м, калі ліхаманіла ўсю эканоміку. Якія праблемы ў бытавым абслугоўванні, ці ёсць рэзервы для таго, каб выглядаць  больш прыстойна і аўтарытэтна, — пра гэта і многае іншае наша гутарка з дырэктарам КУП БАН раёна В. П. Бабічавым. — Віктар […]

Продолжить чтение

В Оболи конкуренцию районной службе быта составляет керамический завод

Абальчане стрыгуцца ў “Завадчанцы”, а абутак рамантуюць у Полацку Помніцца, гады чатыры таму ў Обалі нават і не думалі, каб скардзіцца на бытавое абслугоўванне. Працавала прыватная цырульня “Для вас”, дзе і падстрыгчыся можна было, і прычоску зрабіць. Тут жа знаходзілася і прыватная майстэрня па рамонце абутку. Былі часы, калі цырульнік працаваў і на комплексным прыёмным […]

Продолжить чтение

8 сакавіка – Міжнародны дзень жанчын!

Дарагія жанчыны Шуміліншчыны! Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні са святам прыгажосці, цяпла і любві – Днём жанчын! У гэтае вясенняе свята выказваем словы прызнання вам за ўсё, чым чалавецтва абавязана жанчыне: за радасць, дамашнюю ўтульнасць і клопат, за выхаванне дзяцей. Увесь свет вакол вы напаўняеце цяплом і святлом, дабрынёй і чуласцю, любоўю і велікадушнасцю. […]

Продолжить чтение

«Женщины Шумилинщины — 2012»

Усё падуладна жаночым рукам Кожны год да свята 8 Сакавіка па рашэнні райвыканкама лепшым прадстаўніцам прыгожай паловы прысвойваецца ганаровае званне “Жанчына Шуміліншчыны”. Сёлета ў гэтай шаноўнай кагорце названа і Вольга Вітальеўна Загвоздава. Вольга Загвоздава – дырэктар Шумілінскага Дома рамёстваў, кіраўнік народнага клуба народных майстроў “Спадчына, член Саюза майстроў Рэспублікі Беларусь, маці дзвюх дачок, і, нарэшце, […]

Продолжить чтение

Итоги работы за первые два месяца года обсуждались на совещании в райисполкоме

Курс – на 200% Учора на рабочай нарадзе ў раённым выканаўчым камітэце былі абмеркаваны вынікі работы раёна за студзень-люты бягучага года. Старшыня райвыканкама У. П. Куранны, які вёў нараду, заслухаў справаздачы шэрагу кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый. Уладзімір Пятровіч яшчэ раз адзначыў, што да канца года і прамысловасць, і сельская гаспадарка павінны павялічыць аб’ём валавой прадукцыі […]

Продолжить чтение