Совещание по вопросам животноводства провёл председатель Шумилинского райисполкома В. П. Куренной

Каб не перасохлі малочныя рэкі Будаўніцтва малочных залаў, рэканструкцыя малочнатаварных ферм – гэтая тэма была галоўнай на нарадзе ў райвыканкаме 22 ліпеня. Старшыня райвыканкама У. П. Куранны падкрэсліў: без мадэрнізацыі жывёлагадоўля не мае будучага. І работы ў гэтым накірунку трэба фарсіраваць. Калі гаспадарка мае здаровы малочны статак, трывалую базу якасных кармоў, сучасныя фермы з даільнымі […]

Продолжить чтение

Состояние, ремонт, очистка колодцев и качество воды в них были в центре внимания президиума Шумилинского районного Совета депутатов

Калодзеж, калодзеж, дай вады напіцца… Ад вады ўсё наша жыццё. Лішне казаць, якую чароўную сілу надавалі вадзе (прытым чыстай, як сляза, крынічнай) нашы далёкія продкі, як сёння многія з нас шукаюць  закінутую крынічку і толькі з яе бяруць ваду для піцця. Бо разумеюць, што чыстая прыродная вада дае здароўе, брудная, даруйце, запаскуджаная адбірае яго. Аб […]

Продолжить чтение

Общественное обсуждение: о присвоении имени воина-интернационалиста В. И. Угневёнка переулку в Шумилино

В. И. Угневёнок Даць імя завулку У адпаведнасці з артыкуламі 19, 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт выносіць на грамадскае абмеркаванне пытанне аб прысваенні завулку (зараз ён не мае назвы), які знаходзіцца  на перасячэнні вуліц Луначарскага і 40 год Кастрычніка – у раёне новабудоўляў, […]

Продолжить чтение

25 ліпеня – Дзень пажарнай службы

Паважаныя работнікі і ветэраны пажарнай службы! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Ва ўсе часы прафесія пажарнага была і застаецца адной з самых паважаных у свеце. Упэўнены, што кожны з вас ганарыцца выбранай прафесіяй, бо яна патрабуе праяўлення лепшых чалавечых рысаў: асабістай мужнасці, вернасці абавязку, самаадданасці і адвагі, узаемавыручкі і ўмення спачуваць чужому няшчасцю. Працуючы […]

Продолжить чтение

В Шумилинском районе прошли «Зажинки»

Добры дзень, ніва! Добры дзень, жніво! У мінулую суботу, 20 ліпеня, у ААТ “Лаўжанскае” адбылося свята “Зажынкі”. На тэрыторыі майстэрні ў Мікіцісе  святочна і весела. Цікавую праграму “Зажынак” з народнымі песнямі і павер’ямі падрыхтавалі работнікі Лаўжанскага сельскага Цэнтра культуры і  вольнага часу і народны сямейны ансамбль “Забава” гэтага ж Цэнтра. “Добры дзень, ніва! Добры дзень, […]

Продолжить чтение

В 2014 году Шумилинский район будет отмечать 90-летие

Насустрач 90-годдзю з дня ўтварэння раёна. Даніна павагі да гісторыі Дзень 17 ліпеня  для нашага раёна гістарычны. Якраз 17 ліпеня 2013 года ўзяў разгон юбілейны год: раёну нашаму ў ліпені 2014-га споўніцца 90. Рэдакцыя газеты адвядзе гэтай важнай падзеі ў жыцці Шуміліншчыны, гэтай  апошняй прыступцы да слаўнага 100-гадовага юбілею з дня   ўтварэння  раёна надзвычай важнае […]

Продолжить чтение

Закрепит ли в селе молодых специалистов жильё?..

Свой вугал – важна. Хаця гэта і не ўсё… Ад Дабеі да Шуміліна – рукой падаць. Вёска ў маляўнічай мясціне, побач  –  возера.  Сяліся – не хачу. Сапраўды, ахвотнікаў за свае грошы ўзводзіць тут дом даўно няма, а вось засяліцца ў новыя асабнякі, пабудаваныя за крэдыты, узятыя мясцовай гаспадаркай, жадаючыя не перавяліся. Праўда,  мясцовы люд […]

Продолжить чтение

Служба 101

У Шумілінскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях сёння працуюць 53 чалавекі. Сярод іх каля паловы – моладзь. Толькі за апошнія тры гады ў райаддзел прыйшлі 17 маладых работнікаў. “ Мы робім стаўку на маладых,” –  кажа начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях  І. А. Крукаў. Камандзір аддзялення і альпініст Самае галоўнае ў прафесіі выратавальніка – гатоўнасць […]

Продолжить чтение

В Беларуси расширился список опасных растений

“Зялёны пажар” Калі чалавек пачынае змяняць прыроду, умешвацца ў натуральныя прыродныя працэсы, з’яўляюцца памылкі, на выпраўленне якіх патрабуюцца гады і дзесяцігоддзі, калі іх наогул можна паправіць. Вельмі часта выпадкова ці наўмысна чалавек прыносіць у прыроднае асяроддзе, якое сфарміравалася ў пэўных умовах, новыя расліны і жывёлы. Але ў новых умовах гэтыя “госці” (інвазіўныя, чужаземныя віды) хутка […]

Продолжить чтение

«Прямую линию» с жителями района провёл заместитель председателя райисполкома А. Н. Зайцев

Летам жыццё здаецца больш аптымістычным Варта сказаць, што ў летнюю пару, у разгар агуркоў і ягад, людзі менш звяртаюцца на розныя “прамыя лініі”. Ды летам і калонкі не замярзаюць, у сонечнае надвор’е дахі не цякуць, і наогул, жыццё здаецца больш аптымістычным. Тым не менш зусім без пытанняў не абыходзіцца. Вось і на “прамую лінію” да […]

Продолжить чтение

Наша землячка – Светлана Барановская стала серебряным призёром чемпионата мира в Париже

Святлана Бараноўская – віцэ-чэмпіёнка свету У французскай сталіцы, у  горадзе Парыж, прайшоў чэмпіянат свету па вавінам в’ет во дао. У спаборніцтвах бралі ўдзел спартсмены з 30 краін свету. Выдатна на чэмпіянаце выступіла наша зямлячка Святлана Бараноўская. Яна заваявала сярэбраны медаль у баях у вагавой катэгорыі 65 кг. Таксама ў Святланы бронзавы медаль у парным комплексе […]

Продолжить чтение

Награды за службу получали шумилинские милиционеры

Міліцыянеры атрымалі медалі і падзякі Раённы аддзел унутраных спраў падвёў вынікі работы за студзень-чэрвень бягучага года. Начальнік РАУС  В. В. Мядзвецкі адзначыў, што шумілінскія міліцыянеры ў першым паўгоддзі спрацавалі нядрэнна. Зніжана злачыннасць на 7,1 %, раскрывальнасць злачынстваў у раёне па лініі крымінальнага вышуку склала 70%   (па вобласці  – 57,7%, па рэспубліцы – 55,6%). За добрыя […]

Продолжить чтение

Михаил Шумила держит курс на третьи «Дожинки»

Тэмп у рабоце задае Шуміла Па выніках першага ўкосу, які быў падведзены на мінулым тыдні, Міхаіл Шуміла з ААТ “Лаўжанскае” прызнаны лепшым сярод механізатараў вобласці па перавозцы зялёнай масы. На рахунку нашага земляка 4806 тон. Так, менавіта Міхаіл задае тэмп у рабоце  не толькі лаўжанскім, але і ўсім  механізатарам раёна. На яго раўняюцца, з яго […]

Продолжить чтение

На рабочем совещании в райисполкоме

Ліпеньскія клопаты Лета ў зеніце. Вельмі горача зараз на палях, горача і на рабочых нарадах кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, усіх, хто курыруе пытанні аграпрамысловага комплексу. Пытанняў гэтых вельмі шмат, вырашаюцца няпроста, многія даводзіцца абмяркоўваць на ўзроўні раёна, вобласці. У прыватнасці, шмат сельскагаспадарчых пытанняў было ўзнята на абласной селектарнай нарадзе, якую праводзіў у мінулую нядзелю з кіраўніцтвам раёнаў […]

Продолжить чтение

В хозяйствах Шумилинского района набирает обороты уборочная кампания

Убіраем азімы рапс На мінулым тыдні  раён прыступіў да ўборкі азімага рапсу, усяго трэба ўбраць 1577 гектараў. “На раніцу 15 ліпеня ўбрана 383 гектары або 24% да патрэбнага, – кажа начальнік аддзела інтэнсіфікацыі і вытворчасці райсельгасхарчу  Р. Ф. Прасветаў. – Сярэдняя ўраджайнасць – 16 цэнтнераў з гектара, крыху вышэй сярэднераённай (да 18 цэнтнераў з гектара) […]

Продолжить чтение