Раённая газета «Герой працы» сёння і ў пачатку 60-х, калі Ганна Антонаўна Кручкова прыехала ў Шуміліна…

“Мы не толькі друкавалі газету, а і чыталі яе першымі” Раённая газета сёння і ў пачатку 60-х, калі Ганна Антонаўна Кручкова прыехала ў Шуміліна… Вядома, змянілася многае, сцвярджае жанчына. Ды і каму, як не ёй, якая аддала  друкарскай справе больш за сорак гадоў, параўноўваць газету? Можа, нават рабіць заўвагі і нешта раіць. Мае права. “Ды […]

Продолжить чтение

Вера Віктараўна і Уладзімір Віктаравіч Валадзько жывуць ў вёсцы Пабеда Шумілінскага раёна больш за дваццаць гадоў

Працавітыя яны людзі Вера Віктараўна і Уладзімір Віктаравіч Валадзько жывуць ў Пабедзе больш за дваццаць гадоў.  Людзі яны старанныя і працалюбівыя. На іхным агародзе заўсёды багаты ўраджай морквы, бульбы,  гуркоў.  Як расказалі вяскоўцы, ніхто так добра не ўмее вырошчваць памідоры, ні ў каго яны так добра не растуць, як  у парніках Валадзько. “Я люблю  памідоры, […]

Продолжить чтение

ЗДАРЭННІ. КРЫМІНАЛ

ЗДАРЭННІ. КРЫМІНАЛ Прапаў пастух У РАУС звярнулася кіраўніцтва СФГ “Раднік” з той нагоды, што прапаў пастух. Як высветлілася, напярэдадні гэты пастух разам з іншым на конях шукаў статак цялят, які збег непадалёк ад вёскі Лакетчына. Цялят знайшлі іншыя работнікі гаспадаркі. А  пастух так і не вярнуўся… Вя-дзецца вышук. Раней судзімыя Двое жыхароў нашага раёна (абодва […]

Продолжить чтение

Адным вернуць дзяцей, у другіх забяруць

Адным вернуць дзяцей, у другіх забяруць Нячаста пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх пачынаецца з такой пазітыўнай сітуацыі, якая адбылася на мінулым тыдні. Перад намі –  сямейная пара з райцэнтра, у якой пяць месяцаў таму ў прытулак забралі  сына. Адразу пасля гэтага яны кардынальна памянялі свой стыль жыцця: работа без прагулаў, дома – парадак і дабрабыт. […]

Продолжить чтение

Лета – час навальніц…

Лета – час навальніц… Адной з найбольш частых прыродных атмасферных з’яў летам лічыцца навальніца. Асноўны паражаючы фактар навальніцы – маланка. У маланцы ёсць свае “любімыя мясціны”, куды яна часцей за ўсё б’е: высокае дрэва, якое стаіць асобна, сцірта, пячная труба, высокая пабудова. У лесе маланка часта паражае дуб, сасну, яліну, радзей – бярозу, клён. Б’е […]

Продолжить чтение

20 жніўня “прамую лінію” правядзе старшыня раённага Савета дэпутатаў Новікава Ірына Мікалаеўна

Работа з насельніцтвам 20 жніўня з 10.00 да 12.00 “прамую лінію” па пытаннях, якія датычацца дзейнасці раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, рашэння пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, добраўпарадкавання населеных пунктаў, правядзе старшыня раённага Савета дэпутатаў НОВІКАВА Ірына Мікалаеўна. Кантактны тэлефон 4-13-58. У гэты ж дзень з 8.00 да 14.00 у каб. №418 (4-ты паверх) Ірына Мікалаеўна правядзе […]

Продолжить чтение

“Драбяза”, ад якой, між тым, людзям баліць

“Драбяза”, ад якой, між тым, людзям баліць Пытанні па-ранейшаму з перавагай жыллёва-камунальнага характару. Двое жыльцоў Шуміліна заклапочаны тым, што на парозе дажджы і восень, а дахі шматпавярховых дамоў, дзе яны жывуць, працякаюць. Старшыня райвыканкама звязаўся па мабільным тэлефоне з дырэктарам  УП ЖКГ І. К. Штуро і паставіў канкрэтныя задачы. Вуліца Ударная ў Шуміліне. Тут на […]

Продолжить чтение

“Ваду можна “злавіць” толькі ноччу…”

“Ваду можна “злавіць” толькі ноччу…” Тым, што ваду людзям даводзіцца часта “лавіць” па начах, нікога ўжо не здзівіш. “Хвароба” гэтая для камунальнікаў застарэлая, асабліва калі гаворка вядзецца пра пяты ці чацвёрты паверхі жылых дамоў.  А тут жа, па вуліцы Полацкай у Шуміліне, прыватны сектар. Тым не менш і ў гэтым мікрараёне даводзіцца ваду “лавіць”. Пра […]

Продолжить чтение

Студентка Нинель Спиридонова из Шумилино третье лето подрабатывает на комбинате хлебопродуктов

Заўтра настаўніца, а сёння – дыспетчар Нінель Спірыдонава (на здымку)  – дыспетчар на вытворчым участку ААТ “Полацкі камбінат хлебапрадуктаў”. Тут працуе трэцяе лета. Уладкоўваецца толькі ў гарачы сезон – падчас жніва.  І працуе, па словах в. а. начальніка ўчастка У. В. Мальгіна, вельмі добра. “Работа дыспетчара  – патэлефанаваць у калгасы, узяць заяўкі на зерне. Паведаміць […]

Продолжить чтение

Учебные заведения Шумилинского района держат экзамен на готовность к новому учебному году

ЖНІВЕНЬ. ШКОЛЫ І САДКІ ПАХНУЦЬ ФАРБАЙ Падрыхтаваць навучальную ўстанову да 1 верасня – гэта сур’ёзнае выпрабаванне для педкалектыву.  Добра, калі хапае сіл, часу і грошай, але такое бывае хіба што ў казцы. На справе ж па ўсіх трох накірунках літаральна паўсюдна адчуваецца напружанне. Між тым, новы навучальны год гэта мала хвалюе, ён нікога не будзе […]

Продолжить чтение

Квас ратуе ў спякоту

Квас ратуе ў спякоту У гарачыню хочацца выпіць чагосьці халодненькага, не вельмі салодкага, але смачнага. І такім пітвом можа служыць квас. На гэтым тыдні куплялі яго ў палатцы райспажыўтаварыства, што размясцілася побач з універмагам. “У будні прадаю па 250 літраў квасу, у выхадныя – больш за 300 літраў, – расказала прадавец Наталля Сахно. – Шумілінцы […]

Продолжить чтение

Нядоўгая Доўгая Ніва

Нядоўгая Доўгая Ніва Усё ў нас не горш, як у свеце. Інтэрнэты, гаджэты, смартфоны, айпады і тостэры з усталяваным інтэлектам. А ад’едзь колькі кіламетраў ад цэнтра ўглыб – і вось ужо бабуля, прыбраўшыся ў выхадную ў сукенку і капялюш ад сонца, спяшаецца ў магазін у суседнюю вёску за хлебам, бадай, і цукрам, а, можа, да […]

Продолжить чтение

Вось такія печкі-лавачкі…

Вось такія печкі-лавачкі… Дзень “збег”, і ён ужо гісторыя. Хаця маленькая, нядаўняя, але – гісторыя. Гісторыя і памяць. Яны побач, яны – як дзве сястры адной вялікай сям’і, назва якой – час. Ён бясконцы, хаця  ўсё-такі верыш, што памяць застанецца неяк па-за часам. Верыш пасля таго, што ў памяці засталося… На вуліцы ціха, спёка такая, […]

Продолжить чтение

Навошта нам крэдыты?

Навошта нам крэдыты? Што рабіць, калі хочацца штосьці купіць, а грошай не хапае? Ёсць некалькі варыянтаў вырашэння праблемы. Канешне, самы аптымальны – перагледзець свае расходы, адмовіцца ад пакупак і назбіраць неабходную суму. Праўда, працэдура накаплення можа зацягнуцца. Можна пазычыць у знаёмых ці родных, калі ёсць у каго. Аднак на вялікія сумы наўрад ці давядзецца разлічваць. […]

Продолжить чтение

Пайшла ў ягады і не вярнулася

Пайшла ў ягады і не вярнулася У лесе прапала 78-гадовая жанчына. Яна 24 ліпеня гэтага года прыехала з Віцебска ў Обаль, а адтуль накіравалася ў ягады на Обальскае балота. У той жа дзень вечарам пенсіянерка патэлефанавала ў міліцыю і паведаміла, што згубілася ў лесе і не ведае, у які бок ісці. На пошукі жанчыны выехалі […]

Продолжить чтение