Спрос на клубнику у шумилинских покупателей высок

Клубніцы куплялі вёдрамі На працягу некалькіх апошніх гадоў клубнічны сезон стаў больш раннім. Помню, раней на Купалле клубніцы былі ў самым разгары. А цяпер гэтыя ягады прадаюць на рынку ўжо ў сярэдзіне чэрвеня. На мінулым тыдні мы вывучалі попыт на клубніцы шумілінскіх пакупнікоў. На мясцовым рынку была чарга за ягадамі, якія райспажыўтаварыства прывезла з Брэста. […]

Продолжить чтение

23 чэрвеня — Дзень вызвалення Шумілінскага раёна

23 чэрвеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы пройдзе мерапрыемства, прысвечанае 71-ай гадавіне вызвалення Шумілінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемства пачнецца ў 10.30 з ускладання кветак і вянкоў на брацкіх могілках у цэнтральным парку г. п. Шуміліна. У 11.00 адбудзецца тэматычная сустрэча ў чытальнай зале бібліятэкі.

Продолжить чтение

21 июня — День медицинских работников. Поздравляем!

21 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў віншуем усіх медыцынскіх работнікаў, ветэранаў медыцынскай службы раёна з прафесійным святам! Ва ўсе часы людзі, якія прысвяцілі сябе такой складанай і высакароднай справе як ратаванне жыццяў і захаванне здароўя людзей, якія дапамагалі з’явіцца на свет новаму жыццю, карысталіся асаблівай павагай.  Карыстаюцца […]

Продолжить чтение

Доска почёта Шумилинского района. Светлана Шпыркина

Медыцынская сястра Святлана Мы працягваем вас знаёміць з лепшымі працаўнікамі Шуміліншчыны, чые партрэты ўпрыгожваюць раённую Дошку гонару. Сярод іх – Святлана Анатольеўна Шпыркіна, медсястра раённай паліклінікі. – Чым ганарыцеся? “Чым я ганаруся? – паўтарыла пытанне Святлана, – лепш спытайце, кім?” І расказала, што вельмі ганарыцца сваімі бацькамі – Валянцінай Васільеўнай і Анатолем Мікалаевічам Яцко. Яна […]

Продолжить чтение

Участники акции «Сохраним культурное наследие» наведут порядок на бывшем усадебно-парковом комплексе Амбургера в Оболи

Да Дня моладзі “Захаваем спадчыну” Да Дня моладзі ў Шумілінскім раёне праводзіцца акцыя “Захаваем культурную спадчыну”. З 23 па 28 чэрвеня будзе праводзіцца навядзенне парадку на аб’екце гісторыка-культурнай спадчыны “Былы сядзібна-паркавы комплекс Ю. Ю. Амбургера”. Калі вы жадаеце прыняць удзел у гэтай добрай справе, звяртайцеся да каардынатараў акцыі ў Обальскі сельвыканкам, Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей, Обальскі […]

Продолжить чтение

Идеологи Шумилинского района обсудили на семинаре насущные вопросы

У цэнтры ўвагі – моладзь На мінулым тыдні у СШ №1 адбыўся семінар ідэалагічных работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна. Адкрываючы пасяджэнне, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая адзначыла, што наперадзе вельмі насычаны рознымі падзеямі час, які накладвае на ідэалагічную вертыкаль асаблівыя задачы. У ідэалагічных работнікаў вялікае […]

Продолжить чтение

Нина Кривко и Елена Джамале помогают женщинам обрести счастье

Дапамагаюць жанчынам быць шчаслівымі Як гэта важна, калі пацыента сустракае прыгожы, добразычлівы, жыццярадасны ўрач. А калі гэты пацыент – жанчына, а калі – будучая маці… Ніна Крыўко і  Алена Джамале ўжо амаль год працуюць акушэрамі-гінеколагамі ў раённай паліклініцы. Яны разам вучыліся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, разам праходзілі інтэрнатуру ў Віцебскім радзільным доме №2, разам […]

Продолжить чтение

Самый крупный в Шумилинском районе Слободской ФАП в надёжных руках Натальи Пригодич

Медыцынскі вопыт прывезла ў Слабаду Слабадскі ФАП абслугоўвае 750 чалавек з дзевяці населеных пунктаў, гэта самы буйны ФАП у раёне. Апошні год загадчыкам тут працуе Наталля Макараўна Прыгодзіч. Яна скарае адкрытасцю, нязмушанасцю, усмешлівасцю. За гэтай знешняй лёгкасцю – сур’ёзная медыцынская падрыхтоўка, вялікі вопыт работы. Доўгі час яна працавала фельчарам-акушэрам у адной з віцебскіх бальніц, напрацаваныя […]

Продолжить чтение

В 15 школах Шумилинского района работают оздоровительные детские лагеря

“У нас самыя лепшыя выхавальнікі” З мінулага тыдня ў пятнаццаці школах раёна пачалі працаваць аздараўленчыя лагеры дзённага прабывання, у якіх адпачываюць 411 дзяцей. Мы пабывалі ў Амбросавіцкай школе. “У нас адпачываюць 24 дзіцяці ад шасці да трынаццаці гадоў, – расказаў начальнік лагера Г. В. Шчарбакоў. – Для рабят распрацавана праграма выхаваўчай работы. Галоўная наша мэта […]

Продолжить чтение

Культурнае лета

Культурнае лета Бывае, здараецца побач нешта цікавае, нават важнае, а ты і не ведаеш, праходзіш міма, ці посуд, напрыклад, мыеш. А толькі потым, па ўсхваленых водгуках разумееш, што вось так лёгка прайшоў міма чагосьці значнага. Куды збіраемся мы… У Віцебскім мастацкім музеі адкрылася выстава вядомага скульптара Сяргея Бандарэнкі. На выставе экспанаваны два дзясяткі ягоных скульптур, […]

Продолжить чтение

Собрался в отпуск? А паспорт то недействителен

Не забудзь пра пашпарт! Прыйшло лета, якое найперш выклікае асацыяцыі, звязаныя з доўгачаканым адпачынкам. Часта – з выездам на замежны курорт. Але за прыемнымі клопатамі многія забываюць пра такую важную рэч як пашпарт. У апошні момант высвятляецца, што пашпарт – несапраўдны і нікуды далей суседняй вёскі па ім выехаць нельга. Мы звярнуліся ў групу па […]

Продолжить чтение

Калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску!

Мова А Я Даказваць важнасць ведання роднай мовы для кожнага асобнага прадстаўніка нацыі – справа няўдзячная ды і нелагічная. Але пры ўсёй трагічнасці сітуацыі, вакол беларускай мовы заўжды ёсць інтрыга. Актыўныя носьбіты роднай мовы нязменна выклікаюць інтарэс, на іх звяртаюць увагу, іх падазраюць у смеласці, актыўнай жыццёвай пазіцыі і асаблівых разумовых здольнасцях, калі хочаце. Беларуса […]

Продолжить чтение

Лариса Зайцева делится своим опытом борьбы с медведкой

Паядынак з мядзведкай Нядаўна на сваім дачным участку ўбачыла тры сагнутыя калівы памідор. Расліны нахіліліся і падвялі. Агледзела, што ствол раслін на ўзроўні зямлі як хтосьці перасек ці падрэзаў.  “Не пужайся, гэта мядзведкі, на нашым агародзе таксама іх хапае, трэба змагацца з гэтай напасцю, – параілі віцебскія дачнікі. – Разводзь пральны парашок (шклянка на вядро […]

Продолжить чтение

Подворный обход. В центре внимания — улицы Шумилино

Парадак ля дамоў і ў дварах – на першым плане 9-11 чэрвеня ў райцэнтры прайшоў падворны абход. Пяць груп, у якія ўвайшлі работнікі райвыканкама і раённых службаў, адказныя за добраўпарадкаванне, абышлі вуліцы Юбілейную, Свабоды, Лескавіцкую, Віцебскую, 70 год БССР, Суворава, Падгорную, Фрунзэ, Калініна, Першамайскую, Валадарскага, Посахава, Мінчугова, Талмачова, Садовую і Маякоўскага. Падчас абходу звярталася ўвага […]

Продолжить чтение

14 июня мировая общественность отмечает День донора крови

14 чэрвеня – Сусветны дзень донара крыві 14 чэрвеня ўсе краіны адзначаюць Сусветны дзень донара крыві і праводзяць мерапрыемствы па ўшанаванні донараў, якія добраахвотна дораць сваю кроў для ратавання жыцця іншых людзей. У гэты дзень у 1868 годзе нарадзіўся імунолаг Карл Ландштэйнер, які атрымаў у 1930 годзе Нобелеўскую прэмію за адкрыццё груп крыві чалавека. Слова […]

Продолжить чтение